26 красавiка 2024, Пятніца, 23:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Раснафта» папросіць «спыніць дзейнасць» Reuters у Расеі

1
«Раснафта» папросіць «спыніць дзейнасць» Reuters у Расеі

Нервовая рэакцыя рушыла ўслед за артыкулам агенцтва аб тым, што Венесуэла атрымлівае грошы ад продажу нафты праз расейскую кампанію.

Нафтавая кампанія заявіла, што гэтае агенцтва займаецца «інфармацыйнымі дыверсіямі» супраць «Раснафты».

«Уважаем за неабходнае звярнуцца ў праваахоўныя органы з мэтай спынення супрацьпраўнай дзейнасці псеўдаагенцтва на тэрыторыі Расейскай Федэрацыі», - заявілі ў «Раснафце».

Раней паведамлялася, што венесуэльскі дзяржаўны нафтавы канцэрн Petróleos de Venezuela SA (PDVSA), магчыма, выкарыстоўвае расейскую нафтавую дзяржкампанію «Раснафта» для абыходу санкцый ЗША. Пра гэта агенцтва Reuters паведамляе ў чацвер, 18 красавіка, са спасылкай на неназваных суразмоўцаў.

Паводле іх інфармацыі, PDVSA перадае «Раснафце» свае рахункі-фактуры ад продажу нафты. Перыяд аплаты ў такіх угодах складае ад 30 да 90 дзён, аднак расейская кампанія пералічвае грошы неадкладна, адзначае Reuters. «Раснафта» аплачвае венесуэльскую нафту са зніжкай, а пасля атрымлівае яе поўны кошт ад канчатковага пакупніка.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках