27 красавiка 2024, Субота, 1:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Лідзе пасля трэніровак памёр спартовец-дзесяцікласнік

17
У Лідзе пасля трэніровак памёр спартовец-дзесяцікласнік

Паводле факту ягонай смерці праводзяцца следчыя мерапрыемствы.

У Лідзе, у філіяле Гарадзенскай дзяржаўнай вучэльні алімпійскага рэзерву памёр навучэнец 10-га класа аддзялення цяжкай атлетыкі. Пра гэта паведамляе tut.by са спасылкай на Мінспорту.

Паводле інфармацыі, Андрэю Дараховічу стала дрэнна пасля планавай трэніроўкі. Была аператыўна выклікана хуткая, аднак, нягледзячы на прынятыя лекарамі меры, выратаваць хлопца не атрымалася.

Паводле факту смерці Андрэя Дараховіча праводзяцца следчыя мерапрыемствы.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках