27 красавiка 2024, Субота, 1:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сталі вядомыя новыя падрабязнасці гучнага НЗ у школе ў Стоўбцах

Сталі вядомыя новыя падрабязнасці гучнага НЗ у школе ў Стоўбцах
ФОТА: ВАДЗІМ ЗАМІРОЎСКІ, TUT.BY

15-гадовы школьнік часткова прызнаў сваю віну.

У эфіры «Альфа-радыё» афіцыйная прадстаўніца Следчага камітэта Юлія Ганчарова паведаміла, што Вадзім М., дзесяцікласнік стаўбцкоўскай школы №2, часткова прызнаў віну. Нагадаем, школьніка абвінавачваюць у забойстве дваіх чалавек і замаху на забойства яшчэ дваіх.

Nn.by звязалася з маці Вадзіма, каб удакладніць, за што канкрэтна ён прызнае віну. Але жанчына паведаміла, што шмат дэталяў не ведае: маўляў, яна з сынам не бачыцца, не даюць. Да Вадзіма пускаюць толькі ягонага бацьку.

Нагадаем, 11 лютага Вадзім прыйшоў у школу з нажом. Ён забіў настаўніцу гісторыі Марыну Пархімовіч, параніў двух вучняў, якія спрабавалі абараніць жанчыну. Пасля Вадзім выйшаў з кабінета, зайшоў у суседні пакой, дзе былі адзінаццацікласнікі, падышоў да Аляксандра Раманава і ўдарыў таго нажом у шыю. Ён памёр на месцы. Вадзім збег, праз пару гадзін яго затрымалі.

Са слоў маці, школьнік казаў бацьку, што не памятае, як забіў 11-класніка Раманава.

«Вадзім казаў, што не хацеў забіваць таго адзінаццацікласніка. Сын не памятае, як пайшоў у той пакой і чаму ўдарыў Раманава нажом. Кажа, і сам не ведае, як і чаму так здарылася», - кажа маці Вадзіма.

Але пра забойства настаўніцы Вадзім выказваўся адназначна, распавяла жанчына. Настаўніцу Вадзім забіў свядома, патлумачыў гэта тым, што яна яго «дастала ў школе».

Пакуль што следчыя дзеянні паводле справы прадаўжаюцца. За двайное забойства і замах на жыцці яшчэ дваіх чалавек Вадзіму пагражае максімум 15 гадоў, бо ён з'яўляецца непаўналетнім.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках