19 красавiка 2024, Пятніца, 11:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Знойдзеная крыніца забруджвання расейскай нафты, якая пастаўляецца ў Беларусь

8
Знойдзеная крыніца забруджвання расейскай нафты, якая пастаўляецца ў Беларусь
ФОТА: ТРАНСНАФТА

Расейская «Транснафта» пісьмова прызнала факт пастаўкі няякаснай нафты ў Беларусь.

Як паведамляе «Интерфакс», крыніца забруджвання знойдзеная на адрэзку Самара - Унеча.

Гэта пацверджана двухбаковым актам, які ўжо падпісаны. Найбліжэйшым часам бакі плануюць абмеркаваць тэхнічныя і кампенсацыйныя пытанні.

Пра пагаршэнне якасці расейскай экспартнай сумесі Urals, якая паступае транзітам на адрэзак магістральнага нафтаправода «Гомельтранснафта «Дружба», у «Белнафтахіме» заявілі 19 красавіка. Адзначалася, што «паступае нафта з утрыманнем хлорарганічных злучэнняў, якія перавышаюць у дзясяткі разоў гранічныя значэнні паводле стандарту».

Беларускі бок запрасіў афіцыйнай сустрэчы з прадстаўнікамі ПАТ «Транснафта», прызначанай на 23 красавіка. Дарадца прэзідэнта «Транснафты» Ігар Дзёмін паведаміў РІА «Новости», што сітуацыя з якасцю нафты ў трубаправодзе «Дружба» павінна выправіцца за некалькі дзён.

Да 21 красавіка «Гомельтранснафта «Дружба» адзначыла паступова паляпшэнне якасці расейскай нафты, якая паступае ў Беларусь праз нафтаправод «Дружба». Знізіўся паказчык прымешкі хларыдаў, хоць ён усё яшчэ перавышае норму ў 17 разоў.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках