27 красавiка 2024, Субота, 2:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мухтар Аблязаў: Украіна здолела. Мы таксама здолеем

11
Мухтар Аблязаў: Украіна здолела. Мы таксама здолеем
МУХТАР АБЛЯЗОЎ
ФОТА: FACEBOOK

У Казахстане сфармаваны велізарны пратэстны патэнцыял, які толькі нарастае праз дзеянні Назарбаева.

Казахскі апазіцыйны палітык, прадпрымальнік і экс-міністр Мухтар Аблязоў пракаментаваў у "Фэйсбуку" перамогу на выбарах ва Украіне Уладзіміра Зяленскага:

"Сябры! Усе магчымасці для гэтага ў нас ёсць. Датэрміновыя і нелегітымныя "выбары" 9 чэрвеня. Спроба Назарбаева прызначыць Дарыгу прэзідэнтам. Поспех апазіцыі ў Арменіі. Адстаўка прэзідэнта Алжыра, які 20 гадоў кіраваў краінай.

Арышт прэзідэнта Судана, які 30 гадоў, як і Назарбаеў, кантраляваў уладу ў краіне...

У краіне сфармаваны велізарны пратэстны патэнцыял, які толькі нарастае праз дзеянні мафіёзнай улады Назарбаева.

Арганізаваны палітычны рух ДВК. Намі агучаны праграмы палітычных і эканамічных рэформаў. Створаны розныя палітычныя пляцоўкі, як чат актывіст ДВК, які аб'ядноўвае тысячы прыхільнікаў.

Напісаны выразны план дзеянняў на перыяд працы Часовага ўрада ДВК на 6 месяцаў, пакуль пройдуць парламенцкія выбары.

У нас ёсць усё. Засталося толькі аб'яднацца і пачаць дзейнічаць больш смела.

1 траўня ДВК заклікае нашых прыхільнікаў выйсці на мітынгі ва ўсёй краіне. Мы стаім на гістарычным адцінку часу. Перад намі стаіць выбар.

Застаёмся жыць у дыктатарскім рэжыме або дамагаемся перамен!

Украіна здолела. Мы таксама здолеем...", - напісаў Мухтар Аблязоў.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках