27 красавiка 2024, Субота, 0:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЦБ РФ запатрабаваў за месяц зліквідаваць усе надворныя табло з курсамі валют

15
ЦБ РФ запатрабаваў за месяц зліквідаваць усе надворныя табло з курсамі валют
ФОТА: SLON.RU

З 23 траўня расейцаў больш не будзе турбаваць вартасць даляра і еўра.

Забарона на публічны паказ курсаў замежных валют на дварэ, якая рыхтавалася з ініцыятывы ЦБ, выйшла на фінішную лінію, паведамляе finanz.ru.

Банкі абавязаныя на працягу 30 дзён, гэта значыць да 23 траўня 2019, зліквідаваць усе надворныя табло з абменнымі курсамі як у сваіх філіях, так і ў асобных пунктах абмену, вынікае з ўказання ЦБ № 5076-6.

Згодна з дакументам, які датаваны 22 лютым і апублікаваны на сайце рэгулятара ў аўторак, 23 красавіка, змены ўносяцца ў інструкцыю «Аб парадку ажыццяўлення ўпаўнаважанымі банкамі асобных аперацый з гатовай замежнай валютай».

Банк «павінен змяшчаць інфармацыю аб курсах замежных валют толькі ўнутры памяшкання», патрабуе ЦБ, дадаючы, што гэта не распаўсюджваецца на публікацыі ў СМІ і інтэрнэце, а таксама на вокны і вітрыны банкаў.

Наказ уваходзіць у дзеянне праз 30 дзён з моманту публікацыі.

Нагадаем, пра тое, табло з курсамі варта прыбраць з расейскіх вуліц, ЦБ задумаўся ў лютым мінулага года. У снежні Дзяржаўная дума прыняла папраўкі, якія даюць Цэнтральнаму банку паўнамоцтвы ўводзіць такія абмежаванні. Тады ж закон падпісаў прэзідэнт РФ Уладзіміра Пуцін.

Забарона патрэбная, каб нібыта абараніць спажыўцоў банкавых паслуг, тлумачыў летась намеснік дырэктара дэпартамента фінансавага маніторынгу і валютнага кантролю ЦБ Ілля Ясінскі.

Паводле ягоных слоў, на рынку вельмі шмат незаконных пунктаў абмену валюты, якія належаць не ўпаўнаважаным банкам, а нявысветленым фізічным асобам. У гэтых абменных пунктах зазвычай праводзяцца аперацыі паводле курсаў, істотна адрозных ад тых, якія праводзяцца праз упаўнаважаныя банкі, і там грамадзян часцяком падманваюць.

З пункту гледжання ЦБ, такім абменным пунктам трэба ўскладніць жыццё за кошт таго, каб курсы валют змяшчаліся толькі ўнутры ўпаўнаважанага банка, каб незаконныя пункту абмену валюты не мелі магчымасці рэкламаваць свае незаконныя паслугі і залучаць кліентаў з вуліцы, зазначыў Ясінскі.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках