27 красавiка 2024, Субота, 3:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Журналісты «Белсата» дамагліся спынення справы за матэрыял, які рабілі не яны

1
Журналісты «Белсата» дамагліся спынення справы за матэрыял, які рабілі не яны

Незалежных журналістаў у гарадзенскі суд прыйшлі падтрымалі дзясяткі чалавек.

Суд Ленінскага раёна Гародні 24 красавіка спыніў справу ў дачыненні да журналістаў «Белсата» - Алеся Дзянісава, Аляксея Кайрыса і Катажыны Ляўдацкай, якіх спрабавалі прыцягнуць да адказнасці за нібыта створаны імі матэрыял пра кампазітара і спевака Чэслава Нэмана. Прытым што гэты матэрыял рабілі іншыя журналісты.

Як распавялі журналіста ў Гародні, суддзя даў выказацца кожнаму з падсудных, а таксама прадстаўніку Шчучынскай міліцыі. Пры гэтым Катажына Ляўдацкая «фактычна ўкрыжавалі прадстаўніка міліцыі, бо ён нават не змог перавесці з польскай цітры ў канцы гэтай перадачы, за якую іх судзілі».

«У гэтых цітрах напісаныя зусім іншыя тры прозвішчы людзей, якія працавалі над перадачай. І ён проста паплыў: ён не ведаў польскай мовы, не цікавіўся, што гэта за людзі і што было напісана ў цітрах», - адзначылі журналісты.

Пасля быў абвешчаны перапынак, пасля якога суддзя спыніў справу ў дачыненні да журналістаў. Гэтую пастанову прысутныя - блізу 25-30 чалавек, якія прыйшлі падтрымаць абвінавачаных - сустрэлі гучнымі воплескамі.

Катажына Ляўдацкая выказала радасць з нагоды таго, што прысуд быў вынесены на карысць журналістаў.

«Фактычна міліцыянты не мелі ні довадаў, ні пацверджанняў сведак, ні дакументаў - нічога. І наогул уважаю гэта за парушэнне сваіх правоў. Гэта ненармальна - прыцягваць да адказнасці чалавека, не маючы ніякіх падставаў яго асуджаць», - заявіла яна.

Журналістка таксама адзначыла, што замест таго, каб у святочныя велікодныя дні быць са сваімі блізкімі, была вымушаная сядзець «у гэтых будынках з людзьмі ў форме».

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках