27 красавiка 2024, Субота, 6:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусы ўстанавілі рэкорд паводле куплі нерухомасці ў Польшчы

7
Беларусы ўстанавілі рэкорд паводле куплі нерухомасці ў Польшчы
ФОТА: MAZOWSZE.WYJADE.PL

Інвестыцыі беларусаў у гэты сегмент эканомікі суседняй краіны выраслі ў 1,5 раза.

Грамадзяне і кампаніі з Беларусі за 2018 год увайшлі ў шасцёрку найбуйнейшых пакупнікоў нерухомасці на тэрыторыі Польшчы, усталяваўшы гістарычны рэкорд паводле інвестыцый у гэты сегмент эканомікі суседняй краіны, піша zautra.by.

Паводле статыстыкі польскага Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі, агульная плошча набытых фізічнымі і юрыдычнымі асобамі Беларусі памяшканняў склала 23 313 46 кв метраў. Гэта - рэкордны паказчык для беларускіх інвестараў у польскую нерухомасць.

Для параўнання: у 2017 годзе беларусы набылі ў Польшчы 15 624, 62 кв метраў, у 2016 годзе - 14 331, 01 кв метраў.

За 2018 год інвестары з Беларусі апярэдзілі прадстаўнікоў Кіпра, Люксембурга, Італіі, Гішпаніі ды Ізраіля. Лідарамі ў набыцці польскай нерухомасці застаюцца фізічныя і юрыдычныя асобы Украіны (124 390, 87 кв м.). Больш чым беларусы купілі жылых і камерцыйных памяшканняў у Польшчы таксама немцы (73 479, 57 кв.м.), французы (38 439, 32 кв м.), галандцы (34 778, 84 кв м.) і брытанцы (29 536, 82 кв м.). Расейцы - ніжэй: у 2018 годзе яны сталі ўласнікамі 14 555, 63 кв метраў на тэрыторыі Польшчы.

У структуры нерухомасці, набытай беларусамі ў мінулым годзе, дамінуюць жылыя плошчы - 20 350, 17 кв метраў. Большую частку яе набылі фізічныя асобы - 19 974, 81 кв метраў. Паводле набыцця жылой нерухомасці ў Польшчы фізічнымі асобамі жыхары Беларусі занялі трэцяе месца - пасля ўкраінцаў (109 587, 41 кв.м.) і немцаў (50 314, 89 кв.м.).

Справаздача Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі Польшчы не ўтрымлівае звестак, дзе знаходзіцца нерухомасць, якую набывалі менавіта беларусы. Агулам самымі папулярнымі польскімі гарадамі для замежных інвестараў у 2018 годзе з'яўляліся Варшава, Кракаў, Вроцлаў, Познань і Гданьск.

Усяго ў мінулым годзе замежнікі набылі ў Польшчы 603 529, 30 кв метраў жылой і камерцыйнай нерухомасці. Гэта прыкметна менш, чым было ў 2017 годзе (754 998 43 кв.м.), адзначаецца ў даследаванні польскай учтановы.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках