27 красавiка 2024, Субота, 2:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мітрапаліт з Разані выказаўся на тэму беларускамоўных набажэнстваў

24
Мітрапаліт з Разані выказаўся на тэму беларускамоўных набажэнстваў

Прадстаўнік РПЦ у Беларусі мяркуе, што гэтая тэма «палітызаваная».

Пра гэта мітрапаліт РПЦ у Беларусі Павел заявіў у інтэрв'ю газеце «Звязда».

«Кожны, хто хоча маліцца на роднай мове, мае такую магчымасць. Што ж тычыцца грамадскіх набажэнстваў на беларускай мове, можна сказаць, што ў нас для гэтага ёсць практычна ўсё. Але мы заклікаем не палітызаваць і не фарсаваць тэму. У сучасным жыцці Царквы ёсць два моманты, якія патрабуюць вельмі ўважлівага і нават трапяткога стаўлення, - гэта мова і каляндар. Фарсаваць іх не варта, бо гэта можа прывесці грамадства да расколу», - сказаў ён.

«Яшчэ раз хачу сказаць, што забароны маліцца на роднай мове ў нас няма. У праваслаўі набажэнствы на нацыянальных мовах дазваляліся і віталася заўсёды, але разам з тым у Царкве ніколі не знойдзе падтрымку агрэсіўнага нацыяналізму з ідэямі нацыі як каштоўнасці, вышэй за якую нічога няма.

Усе разнавіднасці гэтай ідэалогіі - гэта прамое парушэнне другой запаведзі - стварэнне з нацыі куміра і падмена гэтым ідалам Жывога Бога. Прапаганда нацыянальнай выключнасці, няхай гэта будзе расейская, беларуская ці якая-небудзь яшчэ, для нас цалкам непрымальная, бо яна раз'ядноўвае людзей», - дадаў патрыяршы экзарх.

Напісаць каментар 24

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках