24 красавiка 2024, Серада, 9:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Белінвестбанк» скасаваў ліміт на зняцце «гатоўкі» пасля абурэння беларусаў

7
«Белінвестбанк» скасаваў ліміт на зняцце «гатоўкі» пасля абурэння беларусаў

Таксама банк скасаваў камісію за прагляд балансу.

З 13 траўня за зняцце больш за 5000 рублёў у банкаматах «Белінвестбанка» яго ж кліенты павінны былі плаціць камісію, таксама плаціць кліентам прапаноўвалі і за прагляд балансу больш за тры разы на месяц. Але камісію так і не ўвялі. Праўда, кліентам пра гэта банк паведаміў досыць дзіўным чынам, піша «Онлайнер».

- Так, сапраўды, была прынятая такая пастанова. Камісія не ўводзілася, - адзначылі ў кол-цэнтры банка.

На пытанне, як пра гэта маглі даведацца кліенты, адказалі нечакана:

- Глядзіце навіна за 11 траўня пад загалоўкам «Курс на развіццё каналаў дыстанцыйнага банкаўскага абслугоўвання і сістэмы безнаяўных разлікаў».

Высвятляецца, бліжэй да канца навіны ёсць вось такі абзац: «Мы ўважліва ставімся да пажаданняў нашых кліентаў і ўлічваем іх заўвагі, якія тычацца выгоды і даступнасці паслуг, што аказваюцца банкам, а таксама ступень гатоўнасці да выкарыстання сучасных сэрвісаў і тэхналогій. З гэтай прычыны скасаваная пастанова Камітэта кіравання актывамі і пасівамі ААТ «Белінвестбанк» ад 25 красавiка 2019 года №53, якая тычацца зняцця наяўных грашовых сродкаў у банкаматах, а таксама прагляду балансу карткі».

- Бачыце ж, інфармацыя на сайце ёсць, - адзначыла аператарка. Паспрачацца з ёй складана. Праўда, незразумела, як кліент павінен быў разгледзець, што крыецца за падобным загалоўкам.

Нагадаем, 23 красавіка банк наважыў увесці камісію за зняцце ў дзень больш за 500 рублёў (200 даляраў, еўраў і 15 тысяч расейскіх рублёў), а ў месяц больш за 1500 рублёў (600 даляраў, еўра і 45 тысяч расейскіх рублёў). Камісія за зняцце ў родных банкаматах для кліентаў склала б 0,5% ад сумы, але не менш 2 беларускіх рублёў (3 даляры, еўры або 100 расейскіх рублёў у залежнасці ад валюты карты). А ў аддзяленнях банка - 0,5% і 50 капеек (1 даляр, еўра або 30 расейскіх рублёў).

Ужо 25 красавіка стала вядома, што сутачныя ліміты павялічылі і з 13 траўня без збірання камісіі максімальная сума для зняцця наяўных у банкаматах банка і партнёраў будзе складаць 5000 рублёў у месяц. Калі картка адкрыта ў далярах, еўра або расейскіх рублях - 2500 USD/EUR цi 150 000 RUB па адной картцы. На той момант камісію за прагляд балансу ў банкаматах пакінулі.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках