Амбасадарка ЗША ў Польшчы: «Паўночная плынь-2» - гэта не эканамічны, а палітычны праект
1- 14.05.2019, 21:11
- 13,698
КРЫНІЦА: GAZETA.PL
Джорджэт Масбахер раскрытыкавала будаўніцтва газаправода «Паўночная плынь-2».
Амбасадарка ЗША ў Польшчы Джорджэт Масбахер раскрытыкавала будаўніцтва газаправода «Паўночная плынь-2». Таксама яна падкрэсліла важную ролю звадкаванага прыроднага газу ў энэргетычнай бяспекі Польшчы. Пра гэта яна заявіла падчас дыскусіі аб эканамічнай і палітычнай ролі ЗПГ у рамках Еўрапейскага эканамічнага кангрэса, паведамляе «Радыё Польшча».
Джорджэт Масбахер падкрэсліла, што 13 еўрапейскіх краін залежаць ад паставак расейскага газу.
«Гэты ўзровень залежнасці ад расейскага газу абмяжоўвае палітычную і эканамічную незалежнасць нашых замежных хаўруснікаў. Што горш - гэта дазваляе Расеі падзяляць Еўропу і маніпуляваць ёю. Таму ЗША і Польшча, як і іншыя лідары міжнароднай супольнасці, рашуча супрацьстаяць расейскім і нямецкім планам будаўніцтва газаправода «Паўночная плынь-2». Гэта не эканамічны, а палітычны праект», - заявіла амерыканская амбасадарка.
Джорджэт Мосбахер дадала, што альтэрнатывай расейскаму газу з'яўляюцца пастаўкі звадкаванага газу.
Таксама амерыканская амбасадарка адзначыла цеснае супрацоўніцтва ЗША і Польшчы ў галіне кібербяспекі.