15 жнiўня 2026, Субота, 13:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіраўніка Канстытуцыйнага суда Украіны адправілі ў адстаўку

6
Кіраўніка Канстытуцыйнага суда Украіны адправілі ў адстаўку
СТАНІСЛАЎ ШАЎЧУК

Станіслаў Шаўчук адпраўлены ў адстаўку паводле вынікаў галасавання суддзяў Канстытуцыйнага суда.

Канстытуцыйны суд (КС) Украіны ў аўторак прагаласаваў за адстаўку старшыні суда Станіслава Шаўчука. Пра гэта паведамляюць «Украинские новости» са спасылкай на крыніцу ў судзе. Пра гэта ж паведамляе «Интерфакс-Украина» са спасылкай на сваю інфармаваную крыніцу.

«Суддзі КС прагаласавалі за адстаўку Шаўчука і прызначылі новага кіраўніка КС», - сказаў суразмоўца агенцтва «Интерфакс-Украина». Хто стаў новым кіраўніком КС, ён не ўдакладніў.

Суразмоўца «Украинских новостей» удакладніў, што Канстытуцыйны суд спачатку выказаў недавер старшыні суда, падтрымаўшы тым самым высновы дысцыплінарнай камісіі КС. «Пытанне аб яго [Шаўчука] звальненні паставілі на галасаванне пасля выказвання вотуму недаверу», - дадала крыніца, удакладніўшы, што за адстаўку Шаўчука прагаласавала мінімальна неабходная колькасць суддзяў - 12.

Выданне адзначае, што Шаўчука абвінавацілі ў палітызацыі работы суда і неадпаведнасці пасадзе. Са спасылкай на Цэнтр процідзеяння карупцыі «Украинские новости» паведамляюць, што ЗША раней адмовілі ў візе Шаўчуку ў сувязі са скасаваннем артыкула аб незаконным узбагачэнні. У лютым КС Украіны прызнаў неканстытуцыйным прыцягненне чыноўнікаў да крымінальнай адказнасці за незаконнае ўзбагачэнне.

Суддзёй Канстытуцыйнага суда Украіны Шаўчук быў прызначаны ў сакавіку 2014 года. Пасаду старшыні КС ён займаў з 21 лютага 2018 года.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках