27 чэрвеня 2019, Чацвер, 16:26
Мы ў адной лодцы
Рубрыкі

«Не казачны, а рэальны»

13

Першая «справа пра абразу» Пуціна прывяла да другой.

У Расеі завялі новую адміністрацыйную справу паводле закона аб абразе ўлады. Жыхара Валагодскай вобласці могуць пакараць за фразу з прозвішчам прэзідэнта Расеі і мацерным словам. Першая справа была распачатая за рэпліку з тым самым лаянкавым выразам, паведамляе ВВС.

Пратакол паводле ч. 3 артыкула 20.1 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях ("закон Клішаса") складзены ў дачыненні да жыхара вёскі Верхаваж’е Юрыя Шадрына, які 3 траўня размесціў у сацсетцы "Укантакце" статус: "Пуцін **** не казачны, а рэальны".

Пра гэта ў сваім тэлеграм-канале паведаміў Павал Чыкаў, кіраўнік праваабарончай арганізацыі "Агора", якая абараняе Шадрына. Цяпер справа накіраваная ў суд.

Гэта другі вядомы выпадак змушэння да суду за публікацыю нецэнзурнага выразу з прозвішчам прэзідэнта Расеі. Прычым жыхар Валагодскай вобласці фактычна падхапіў рэпліку, якая стала нагодай для першай справы пра непавагу да ўлады.

Першым паводле гэтага артыкула быў пакараны жыхар Наўгародскай вобласці Юры Картыжаў. 23 красавіка яго аштрафавалі на 30 тыс. рублёў за публікацыю ва "Укантакце" двух запісаў "Пуцін – казачны ****".

Напярэдадні суд у Кіраўскай вобласці аштрафаваў на 30 тыс. рублёў архітэктара Кірылу Папутнікава. Ён нічога не пісаў, а толькі сфатаграфаваў надпіс "Пуцін – ****" на будынку мясцовай управы МУС і апублікаваў здымак на сваёй старонцы ў "Фэйсбуку".

"Некалькі тысячаў чалавек з прозвішчам Пуцін"

«Некалькі дзён таму прынеслі позву на допыт для давання тлумачэнняў. У паліцыі растлумачылі, што на мяне склалі пратакол праз статус ва "Укантакце", дзе напісана – "Пуцін **** рэальны, а не казачны". Я адмовіўся даваць тлумачэнні. Цяпер чакаю суда», – апавёў Шадрын "МБХ-медыя". Ён дадаў, што свой статус выдаляць не збіраецца.

Выданню Znak.com мужчына апавёў, што ў якасці эксперта паводле ягонай справы паліцыянты запрасілі настаўніцу расейскай мовы з мясцовай школы.

"Хацелася б нагадаць і ёй, і прадстаўнікам праваахоўных органаў, што ў Расеі жывуць некалькі тысячаў чалавек з прозвішчам Пуцін. Якім чынам яны вызначылі, што меўся на ўвазе менавіта прэзідэнт? Калі яны мяркуюць, што я меў на ўвазе менавіта прэзідэнта, то гэта ўсяго толькі іх дадумкі, ні на чым не заснаваныя юрыдычна", – заявіў Шадрын.

Адміністрацыйную справу супраць сябе Шадрын уважае помстай уладаў за актыўную грамадзянскую пазіцыю, напрыклад, за арганізацыю ў сяле мітынгу супраць пенсійнай рэформы.

У ліпені 2018 года на вясковым сходзе, дзе сабраліся 300 чалавек, скандавалі крыўдны для прэзідэнта лозунг, паведаміў Чыкава. "Шадрын быў арганізатарам", – удакладніў праваабаронца.

Прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін падпісаў закон пра пакаранне за "відавочную непавагу да ўлады" 18 сакавіка, праз 10 дзён ён пачаў дзеянне. За першае парушэнне закон прадугледжвае штраф ад 30 да 100 тыс. рублёў, за паўторнае – штраф 100–200 тыс. рублёў альбо адміністрацыйны арышт тэрмінам да 15 сутак.