27 красавiка 2024, Субота, 5:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На Корсіцы выпаў снег

1
На Корсіцы выпаў снег

Моцны снегапад накрыў французскі востраў Корсіка ў ноч на сераду, 15 траўня.

Пра гэта паведамляе nv.ua са спасылкай на BFMTV.

Снег пакрыў вяршыні выспы.

Праз нечаканы снегапад на востраве абвясцілі жоўты ўзровень небяспекі.

Непагадзь стала прычынай часовага закрыцця горнага перавалу, які звязвае два галоўныя гарады выспы - Аяча і Бастыю.

Снегаўборачная тэхніка працуе на ўсіх перавалах.

Да пяці сантыметраў снегу выпала ў месцах вышэй за 900 метраў над узроўнем мора. Тэмпература там цяпер ад 6 да 9 градусаў Цэльсія, часам паказчыкі апускаліся да 1 градуса, што значна ніжэй за норму для гэтай пары года.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках