26 красавiка 2024, Пятніца, 23:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускія турысты не могуць вылецець з Шарм-эль-Шэйха ўжо тры дні

11
Беларускія турысты не могуць вылецець з Шарм-эль-Шэйха ўжо тры дні

Трапіць дадому не могуць 150-200 чалавек.

У рэдакцыю tut.by звярнулася чытачка Вікторыя, якая распавяла, што з панядзелка турысты з Беларусі і Украіны не могуць вылецець з курорта ў Шарм-эль-Шэйху. Са слоў спадарыні, трапіць дадому не могуць 150-200 турыстаў.

Вікторыя распавяла, што яны павінны былі паляцець з курорта ў кіеўскі аэрапорт «Барыспаль» а 7 гадзіне раніцы 13 траўня. Туры куплялі ва ўкраінскага тураператара Join Up. Спадарыня распавяла, што з тых часоў іх рэйс увесь час пераносіцца. Турыстаў выселілі з гатэляў, дзе яны адпачывалі, і размясцілі ў іншых, з горшымі ўмовамі. Усе гэтыя дні «захраслых» турыстаў возяць ў аэрапорт і назад. Спадарыня кажа, што прадстаўнік тураператара ў аэрапорце Шарм-эль-Шэйха не тлумачыць, чаму кожны раз затрымліваецца вылет. Пры гэтым выдаткі на пражыванне і харчаванне ў гэтыя дні тураператар узяў на сябе.

Учора ўкраінская авіякампанія Sky Up паведаміла пра затрымкі з тэхнічных прычын запланаваных на 14 траўня васьмі чартарных і рэгулярных рэйсаў. Змена раскладу закранула ў тым ліку і рэйсы нашых турыстаў - PQ 7120 Шарм-эль-Шэйх-Кіеў, яго кампанія абяцала выканаць уночы 15 траўня.

Прадстаўнік тураператара Join Up Наталля Калінічэнка заявіла ўкраінскаму выданню "Факты", што "былі пытанні з аэрапортам, з якога павінен быў вылятаць самалёт (у Шарм-эль-Шэйху - заўв. Рэд.)". Яна адзначыла, што турыстаў у Шарм-эль-Шэйху засялілі ў гатэль, забяспечылі харчаваннем. Паводле ейных слоў, турысты могуць атрымаць кампенсацыі за сапсаваны адпачынак.

Як высветліў tut.by, у аэрапорце «Барыспаль» рэйс PQ 7120 чакаюць а 5-й раніцы 16 траўня. Мяркуючы са звестак сэрвісу FlightRadar, які адсочвае становішча паветраных суднаў, гэты рэйс сапраўды накіроўваўся ў Егіпет.

Нагадаем, такія праблемы былі і ў мінулым годзе ў сезон адпачынкаў. Турысты, у тым ліку і беларускія, захрасалі на некалькі дзён на адпачынку за мяжой праз праблемы ўкраінскіх авіявознікаў.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках