26 красавiка 2024, Пятніца, 23:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Каго ўкраінцы хочуць бачыць прэм'ерам: лідаруюць Цімашэнка і Смяшко

5
Каго ўкраінцы хочуць бачыць прэм'ерам: лідаруюць Цімашэнка і Смяшко

Кіраўніцу «Бацькаўшчыны» падтрымліваюць 10,2% апытаных, а былога сілавіка - 10%.

Пра гэта гаворыцца ў выніках сацыялагічнага даследавання цэнтра «Сацыяльны маніторынг», Украінскага інстытута сацыяльных даследаванняў імя Аляксандра Ярэменкі і Сацыялагічнай групы «Рэйтынг», піша «Украінская праўда».

Кіраўніцу «Бацькаўшчыны» Юлію Цімашэнку падтрымліваюць 10,2% апытаных, а былога сілавіка Ігара Смяшко - 10%.

Трэцім ідзе адзін з лідараў «Апазіцыйнай платформы - За жыццё» Юрый Бойка, за прэм'ерства якога выступае 9,7% рэспандэнтаў.

Цяперашняга кіраўніка Кабінета міністраў Уладзіміра Гройсмана хочуць зноў бачыць на гэтай пасадзе 8,8%.

Экс-кандыдат у прэзідэнты ад «Громадянської позиції» Анатоль Грыцэнка ў выпадку прызначэння на пасаду можа заручыцца падтрымкай 7,1% грамадзян.

Іншых вядомых палітычных дзеячаў падтрымлівае менш за 5% удзельнікаў даследавання, прынамсі, кіраўніка «Радыкальнай партыі» Алега Ляшко - 4,4%, дзейнага прэзідэнта Пятра Парашэнку - 3,9%, лідара «Самопомочи» Андрэя Садовага - 3,7%, кума прэзідэнта Расеі і кіраўніка палітрады «Апазіцыйнай платформы - За життя» Віктара Медведчука - 2,6%, алігарха Ігара Каламойскага - 2,3%, экс-прэм'ера і кіраўніка «Народнага фронту» Арсенія Яцэнюка - 2,1%.

Яшчэ 0,5% мяркуюць, што пасаду кіраўніка ўрада павінен заняць мэр Кіева Віталь Клічко, а 0,4% хочуць бачыць там міністра ўнутраных спраў Арсэна Авакава.

У той жа час, 11% апытаных падтрымліваюць іншых палітыкаў, а 23,3% не ведаюць, каму аддаюць перавагу, ці ж ім цяжка адказаць.

Даследаванне праводзілася з 30 красавіка да 10 траўня 2019 года ў 24-х абласцях Украіны і г. Кіеве сярод 3000 рэспандэнтаў.

Стандартнае адхіленне роўнае 1,10 - 1,83%.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках