«Мы купілі печыва з гэтай скрынкі, а па ім, аказваецца, хадзіў голуб!»
20- 16.05.2019, 18:10
- 17,207
Пакупнікі сфатаграфавалі птушку, якая адчувала сябе ў гандлёвай зале як дома.
У Віцебску пакупнік выклаў у сетку фота голуба, які дзёўб печыва з адкрытай скрынкі ў гандлёвай зале адной з крамаў. Як сцвярджае аўтар паста, супрацоўнік крамы, заўважыўшы птушку, прагнаў яе крыкамі «кыш», а скрынка, па якой таптаўся голуб, так і засталася ў гандлёвай зале, піша kp.by.
У сацсетках жыхары горада абмяркоўваюць убачанае і дзеляцца фатаграфіямі вераб'ёў і галубоў у крамах. Адны мяркуюць, што нічога страшнага не адбылося.
«Падумаеш, голуб... Там ужо дзясяткі людзей голымі рукамі памацалі. Не раз бачыла, як людзі хлеб чапаюць і не бяруць. Ці дзеці сваімі рукамі лезуць, мамка пачынае гарлапаніць: «Пакладзі!» - і яны кладуць на месца», - піша Надзея.
Іншыя ў шоку.
- Мы як раз учора печыва з гэтай скрынкі купілі, у якой голуб сядзеў, - распавядае Таццяна. Яна ўбачыла фота ў сацсетках і даведалася месца, дзе купляла печыва. - І елі ўжо. Печыва нясмачнае, памёту на печыва не знайшлі і слядоў птушыных ножак таксама. Смех смехам, але з адкрытых пачкаў зараз нічога купляць не буду.
Пастаянныя пакупнікі крамы сцвярджаюць, што там пастаянна пасуцца птушкі:
- Там заўсёды чуваць чырыканне вераб'ёў над аддзелам з садавінай!
- Я бачыў, там два галубы пасуцца.
- А я бачыла, як верабей у фарш залятаў!
Зразумела, што крамныя птушкі - праблема не толькі віцебская.
- У вас галубы, а ў нас у краме ластаўкі. І прычым круглы год! У іх там цэлыя кланы, гнёзды, - распавядае Ніна з Браслава.
Кампетэнтна
- Любая птушка, жывёла патэнцыйна можа стаць крыніцай інфекцыі. Тое, што яны знаходзяцца ў гандлёвым зале і кантактуюць з прадуктамі харчавання, з'яўляецца парушэннем. Калі вы сталі сведкам гэтага, звяртайцеся да нас на гарачую лінію, - тлумачыць намеснік галоўнага лекара Віцебскага занальнага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Аляксандр Перадкоў. - Нашы спецыялісты на працягу дня правераць сігнал. Можна звярнуцца таксама ва ўпраўленне гандлю або да кіраўніцтва гандлёвай сеткі, якой належыць крама. Будуць заявы - будзем разбірацца.