27 красавiка 2024, Субота, 4:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жыхарам беларускай вёскі забаранілі выходзіць на двор без дазволу памежнікаў

31
Жыхарам беларускай вёскі забаранілі выходзіць на двор без дазволу памежнікаў
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

Жыхары вёскі Лынтупаў, размешчанай на літоўскай мяжы, сталі закладнікамі пашыранай памежнай зоны.

Згодна з новым указам, мясцовыя жыхары больш не могуць свабодна хадзіць у лес са сваіх хутароў. Цяпер аб перасоўваннях трэба за гадзіну паведамляць памежнікам. Каб наведаць лес, які там амаль усюды, трэба набываць пропуск за 10 рублёў, паведамляе «Белсат».

Паселішча Лынтупы знаходзіцца амаль на мяжы з Літвой. Згодна з указам 168/3, які ўвайшоў у дзеянне ў гэтым годзе 9 студзеня, тэрыторыя памежнай зоны і памежнай паласы значна павялічылася. Лынтупы ды іншыя паселішчы не ўваходзяць у памежжа. Але выходзячы з роднага паселішча, чалавек трапляе ў памежную зону. Наступствы могуць быць цяжкімі - штраф сумай 6 375 рублёў.

«Амаль кожны жыхар памежжа, не жадаючы таго і нават не ведаючы таго, не аднойчы парушыў правілы памежнай паласы», - кажа Ігар Пастухоў, каардынатар руху «Зялёны дазор».

На сустрэчы ў клубе Лынтупаў прадстаўнікі памежнага камітэта спрабавалі растлумачыць мясцовым жыхарам новыя правілы жыцця. Некаторых адказы іх не задаволілі.

«Давядзецца вырабіць пропуск, каб прайсціся каля дома. Нямецка-фашысцкія захопнікі такіх парадкаў не рабілі, а тут родная ўлада!» - абураецца Аляксандр Гарбуль, жыхар Лынтупаў.

Жыхары Лынтупаў мяркуюць, што новыя правілы ўскладняць іх жыццё. Прадстаўнікі памежнага камітэта - іншага меркавання:

«Закон, наадварот, спрасціў парадак знаходжання ў памежнай зоне, у памежнай паласе».

Напісаць каментар 31

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках