4 траўня 2024, Субота, 20:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міліцыя прадаўжае пошукі забойцаў афіцэра ДАІ

Міліцыя прадаўжае пошукі забойцаў афіцэра ДАІ

Затрымліваліся падобныя да апісанні людзі, але яны былі недатычныя да злачынства.

На трасе Менск-Магілёў пасля 1-й гадзіны ночы былі выстаўленыя тры блок-пасты з ўзброенымі міліцыянтамі. Таксама супрацоўнікі ДАІ дзяжурылі на вуліцах начнога Магілёва.

Месца, дзе было знойдзена цела забітага афіцэра ДАІ, таксама было ачэпленае. Гэта лес непадалёк ад перасячэння аб'язной дарогі вакол Магілёва і шаша на Шклоў. Сюды прыехала перасоўная крыміналістычная лабараторыя. Тут жа была ўсталяваная аварыйная асвятляльнай мачта.

«Аб падрабязнасцях распавядаць вельмі рана, - паведаміла «Свабодзе» Юлія Ганчарова, афіцыйная прадстаўніца Следчага камітэта Беларусі. - Вядуцца актыўныя дзеянні агляду месца здарэння. Яшчэ высвятляецца, як усё адбылося».

З ейных слоў вынікае, што падазраваныя яшчэ не затрыманыя.

«Цяпер вельмі рана рабіць высновы, пакуль не будуць затрыманыя [падазраваныя] у гэтым забойстве», - дадала Ганчарова.

«Затрыманне могуць быць паўсюль», - удакладніла яна.

Telegram-канал NEXTA, які першым паведаміў пра выкраданне інспектара ДАІ, таксама паведамляе, што забойцы дагэтуль не знойдзеныя.

«Забойцы магілёўскага супрацоўніка ДАІ НЕ затрыманыя. Іх шукаюць. Гэтая інфармацыя абсалютна дакладная і правераная намі ў некалькіх не звязаных паміж сабой крыніцах.

Прыдатныя пад апісанне людзі і аўто, якія затрымліваліся ў некалькіх рэгіёнах, былі правераныя і былі недатычныя да таго, што здарылася.

Да нас працягвае паступаць інфармацыя рознага характару, аднак публікаваць мы яе пакуль не будзем, каб не перашкаджаць аператыўнікам выконваць іх працу. Да таго ж, застаецца пагроза «кантраляванага зліву». Тым не менш, на сёння ўсе крыніцы канала ў бяспецы, а за сёння іх колькасць вырасла ў некалькі разоў», - паведамляе Telegram-канал.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках