26 красавiка 2024, Пятніца, 23:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Затрыманы лаўрэат дзяржаўнай прэміі Беларусі Аляксандр Дзядзько?

25
Затрыманы лаўрэат дзяржаўнай прэміі Беларусі Аляксандр Дзядзько?
АЛЯКСАНДР ДЗЯДЗЬКО
ФОТА: BSAER.ORG

Учора вядомага анестэзіёлага выклікалі на гутарку ў КДБ, і адтуль ужо не выпусцілі.

Вядомы анестэзіёлаг Аляксандр Дзядзько быў у камандзе лекараў, якія ўпершыню ў Беларусі ўночы з 2 на 3 красавіка 2008 года выканалі аперацыю для перасадцы пячонкі, піша «Народная воля».

У 2016 годзе Аляксандр Дзядзько разам з калегамі - Алегам Румо, Юрыем Астроўскім, Алегам Калачыкам, Аляксеем Шчэрбам, Андрэем Валенцюкевічам, быў адзначаны дзяржаўнай прэміяй за распрацоўку і ўкараненне тэхналогій трансплантацыі органаў у дзяцей і дарослых.

«У сераду, 15 траўня Аляксандра Міхайлавіча выклікалі на гутарку ў КДБ, і адтуль яго ўжо не выпусцілі. Як мы разумеем, ён затрыманы, - распавялі блізкія сям'і людзі. - Мы ў шоку. Аляксандр Дзядзько без перабольшання - залаты фонд беларускай медыцыны. Прафесіянал сваёй справы, разумны і інтэлігентны чалавек...»

Аляксандр Дзядзько працуе ў Менскім НПЦ хірургіі, транспланталогіі і гематалогіі (былая 9-я лякарня Менска), узначальвае аддзел анэстэзіялогіі і рэанімацыі РНПЦ «Трансплантацыі органаў і тканак». Ён доктар медыцынскіх навук, прычым яго доктарская была прызнаная адной з найлепшых прац за 2018 год. 25 студзеня гэтага года Аляксандр Дзядзько быў у групе навукоўцаў, якім дыпломы доктара навук уручыў асабіста Лукашэнка.

Аляксандр Дзядзько ў 1998 годзе быў прызначаны загадчыкам аддзялення анестэзіялогіі 9-й ГКБ. У пачатку 2000-х стажыраваўся ў Гановэрскай вышэйшай медыцынскай школе, дзе вучыўся праводзіць трансплантацыі пячонкі. Сёння пад кіраўніцтвам Аляксандра Дзядзько працуюць амаль 100 чалавек.

Алег Румо, кіраўнік РНПЦ «Трансплантацыі органаў і тканак», а з нядаўняга часу і дырэктар Менскай НПЦ хірургіі, транспланталогіі і гематалогіі так адгукаўся пра свайго калегу: «Аляксандр Дзядзько здолеў стварыць у нашым РНПЦ адну з найлепшых у краіне службаў анестэзіялогіі і рэаніматалогіі. Ён вельмі надзейны чалавек».

У НПЦ хірургіі, транспланталогіі і гематалогіі аб затрыманні Аляксандра Дзядзько не гавораць. Яго працоўны тэлефон маўчыць з чацвярга.

Прэс-служба КДБ пакуль гэтую інфармацыю не каментуе.

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках