19 чэрвеня 2019, Серада, 21:05
Мы ў адной лодцы
Рубрыкі

Флот Егіпта захапіў танкер з міжнародным экіпажам

4
КРЫНІЦА: UKRINFORM.UA

Карабель перавозіў больш за мільён барэляў нафты.

Вайскова-марскія сілы Егіпта ўтрымліваюць грузавы танкер Sea Shark з 1,1 млн барэляў нафты ў раёне Айн-Сахней, на борце якога знаходзяцца 17 украінскіх маракоў. Пра гэта ў лісце паведаміў капітан танкера Віталь Несцярэнка, паведамляе Укринформ.

«Сітуацыя на борце вельмі крытычная! Жыццё экіпажа пад пагрозай! Усе мы знаходзімся ў закладніках датуль, пакуль груз не будзе незаконна выгружаны людзьмі, якія працуюць на флоце», - заявіў капітан.

Гаворыцца, што танкер збіраюцца перамясціць да невядомага капітану тэрміналу. Раней раніцай, са слоў капітана, адмірал флоту Егіпта Мустафа разам з узброенымі афіцэрамі загадаў абмежаваць перамяшчэнне экіпажа і адабраць мабільныя тэлефоны, а «калі хтосьці не выканае загад, ён скарыстае сілу».

«Выконваючы ўказанні флоту, экіпаж быў падзелены на дзве групы і сабраны ў двух вяндлярнях. Некаторыя сябры экіпажа адчувалі сябе вельмі дрэнна праз высокі крывяносны ціск. Мы папрасілі арганізаваць візіт да лекара. Вайскова-марскія сілы адмовіліся», - піша Несцярэнка.

Паводле звестак FleetMon, экіпаж танкера складаецца з 31 чалавека: 17 грамадзян Украіны, двое маракоў з Крыма, адзін азербайджанец і 11 чалавек з Філіпін, Шры-Ланкі і Індыі.