19 чэрвеня 2019, Серада, 21:09
Мы ў адной лодцы
Рубрыкі

Першы рэспубліканец выступіў за імпічмэнт Трампу

ФОТА: REUTERS

Джастын Амаш упэўнены, што даклад Мюлера сведчыць аб перашкодах правасуддзю з боку Трампа, што дае падставу для імпічмэнту.

Першы рэспубліканец у Кангрэсе ЗША публічна выступіў за імпічмэнт прэзідэнту краіны Дональду Трампу. У суботу, 18 траўня, чалец Палаты прадстаўнікоў ад Мічыгана Джастын Амаш апублікаваў сэрыю з 13 допісаў, у якіх ён выклаў свае высновы з дакладу спецыяльнага пракурора ЗША у пытаннях РФ Робэрта Мюлера і выступіў з абвінавачваннямі на адрас міністра юстыцыі Уільяма Бара, які адмаўляецца даць Кангрэсу поўную версію дакумента, паведамляе DW.

На думку Амаша, Бар наўмысна ўвёў у зман грамадскасць сваёй занадта асцярожнай інтэрпрэтацыяй дакладу спецыяльнага пракурора. Між тым, насуперак выкладу Бара, даклад Мюлера сведчыць аб учыненні Трампам дзеянняў, якія з'яўляюцца падставай для імпічмэнту, падкрэсліў ён.

Са слоў кангрэсмэна, даклад выкладае ўсе складнікі перашкоды юстыцыі з боку Трампа. "На падставе такіх довадаў усякі чалавек, які не з'яўляецца прэзідэнтам Злучаных Штатаў, без усялякага сумнення, атрымаў бы абвінаваўчы прысуд", - падкрэсліў ён далей.

Даклад Мюлера не апублікаваны цалкам

У канцы сакавіка 2019 года Робэрт Мюлер падаў даклад аб расследаванні магчымага ўмяшання Расеі ў прэзідэнцкія выбары ў ЗША 2016 года, які, аднак, быў абнародаваны з купюрамі. Сябры Дэмакратычнай партыі ЗША патрабуюць апублікаваць матэрыялы ў поўным аб'ёме.

Яны мяркуюць, што Бар, публікуючы толькі кароткае рэзюмэ аб матэрыялах дакладу Мюлера, некарэктна праінфармаваў грамадства і дзейнічаў "болей як асабовы адвакат Трампа, а не як міністр юстыцыі". Так, гэта тычыцца адказу на пытанне, ці перашкаджаў прэзідэнт ЗША правядзенню расследавання. У дакладзе Мюлера няма канчатковага адказу на гэтае пытанне: пададзеныя толькі магчымыя аргументы за і супраць. Але Бар выснаваў, што прэзідэнт ЗША невінаваты.

16 траўня суд акругі Калумбіі пастанавіў адрэдагаваць з меркаванняў сакрэтнасці і давесці да ведама грамадскасці фрагменты дакладу Мюлера, якія тычацца экс-дарадцы Трамп ў бяспецы Майкла Фліна.