19 лiстапада 2019, aўторак, 22:15
Дзень другі
Рубрыкі

Сёлетняе «Басовішча» будзе апошнім

Сёлетняе «Басовішча» будзе апошнім
ФОТА: CHARTER97.ORG/ІВАН МЯЖУЙ

Фестываль адбудзецца 19-20 ліпеня ў Гарадку ў Польшчы.

30-ы Фестываль музыкі маладой Беларусі "Басовішча", які ладзіць Беларускае аб’яднанне студэнтаў, будзе апошнім. Чальцы БАСу пасля доўгіх кансультацый вырашылі, што ў 2019 зладзяць апошняе "Басовішча", паведамляе "Радыё Рацыя".

Складаная фінансаваная сітуацыя, якая не дазволіць правесці мерапрыемства на адпаведным узроўні, прымусіла аб’яднанне прыняць такое рашэнне.

"Гэта не было лёгкае рашэнне", – кажа Лідзія Пякарская, чалец Галоўнай управы БАСу.

"Але патрэбна адвага, каб прызнацца самому сабе, што так будзе найлепш". Усе чальцы аб’яднання сардэчна дзякуюць за падтрымку, якая аказвалася цягам 30 гадоў.

"Дзякуем усім БАСаўцам, выступоўцам, журы конкурсу маладых гуртоў, якія дапамагалі выбіраць выканаўцаў, а перадусім тым, хто прыязджаў на "Басовішча".

Сёлета адбудзецца апошні фестываль, які арганізоўвае БАС. "Чакаем, што прынясе будучыня", – дадае Лідзія Пякарская.