27 красавiка 2024, Субота, 2:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Хакейнае менскае «Дынама» ўпершыню за доўгі час згуляе ў Кубку Беларусі

1
Хакейнае менскае «Дынама» ўпершыню за доўгі час згуляе ў Кубку Беларусі

Выканкам ФХБ зацвердзіў новы фармат Кубка Салея.

Турнір стартуе ў першы дзень жніўня і фінішуе 18-га чысла таго самага месяца, паведамляе pressball.by.

Формула правядзення зведае істотныя змены. Адно з найбольш прыкметных - у розыгрышы ўпершыню са старту ў чэмпіянатах КХЛ возьме ўдзел менскае «Дынама». На пару з новаспечанымі чэмпіёнамі Беларусі сталічным «Юнацтвам» «зубры» ўступяць у спаборніцтва на завяршальнай (паўфінальнай) стадыі.

Два спаборнікі сталічных фаварытаў вызначацца ў спрэчцы вялікай групы каманд (у тым ліку, магчыма, і замежных), якія ўступяць у барацьбу паводле характэрнай больш для футбола кубкавай сістэмы - у парах на выбыванне. Вырашальныя стадыі з удзелам менскіх клубаў будуць прадстаўляць сабой «турнір чатырох», які мяркуецца правесці на адной арэне.

ФОТА-ЦЭТЛІК: СПОРТНАВІНЫ.
Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках