29 сакавiка 2024, Пятніца, 11:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Тэрэза Мэй пагадзілася на галасаванне аб новым рэферэндуме што да Brexit

2
Тэрэза Мэй пагадзілася на галасаванне аб новым рэферэндуме што да Brexit
ТЕРЕЗА МЭЙ
ФОТО: EPA

Мэй спадзяецца, што гэта дапаможа ёй з чацвёртай спробы правесці пагадненне аб выхадзе з ЕЗ праз парламент.

Прэм'ер-міністарка Брытаніі Тэрэза Мэй абвясціла, што згодная правесці ў Палаце абшчын галасаванне аб другім рэферэндуме што да «брэксіту». Гэта - адна з саступак, пры дапамозе якіх прэм'ер-міністарка спадзяецца ўсё ж такі правесці праз парламент тройчы адрынутае пагадненне аб выхадзе з Еўразвязу, паведамляе ВВС.

Прэм'ер-міністарка Тэрэза Мэй у аўторак абвясціла, што яе кабінет гатовы пайсці на пэўныя кампрамісы, каб пераканаць дэпутатаў усё ж такі прагаласаваць за праект пагаднення аб выхадзе, і адзін з гэтых кампрамісаў - галасаванне ў пытанні аб тым, праводзіць ці не праводзіць новы рэферэндум.

Пры гэтым, са слоў Мэй, палажэнне аб рэферэндуме будзе ўключанае ў праект пастановы парламента што да пагаднення з ЕЗ - гэта значыць, прэм'ер-міністарка такім чынам запрашае праціўнікаў выхаду з ЕЗ, якія выступаюць за другі рэферэндум, адначасова прагаласаваць і за рэферэндум, і за выхад з Еўразвязу на ўмовах, прапісаных у пагадненні.

«Я звяртаюся да тых дэпутатаў, хто хоча правесці другі рэферэндум, каб зацвердзіць пагадненне з ЕЗ - для гэтага вам спатрэбіцца пагадненне, і, адпаведна, пастанова аб адабрэнні пагаднення», - сказала Мэй.

Між тым большасць тых дэпутатаў, што выступаюць за рэферэндум, дамагаюцца менавіта скасавання «брэксіту»: яны спадзяюцца, што цяпер брытанскі народ, даведаўшыся, з якімі цяжкасцямі звязаны «брэксіт», прагаласуе супраць выхаду.

Тэрэза Мэй мае намер распачаць чацвёртую спробу правесці праз парламент праект пагаднення аб выхадзе з ЕЗ на першым тыдні чэрвеня.

Пасля гэтага Мэй абяцае, па-за залежнасці ад зыходу галасавання, паведаміць аднапартыйцам, калі яна сыдзе ў адстаўку. Мяркуецца, што Мэй пакіне пасаду кіраўніцы Кансерватыўнай партыі і прэм'ер-міністаркі на працягу лета.

На думку большасці брытанскіх каментатараў, шанцы на праходжанне праекта пагаднення з ЕЗ у Палаце абшчын з чацвёртай спробы вельмі малыя: апазіцыя, з аднаго боку, і жорсткія брэксіцёры, з другога, не задаволяцца прапанаванымі кампрамісамі і ўсё роўна прагаласуюць супраць.

Апошнія некалькі тыдняў урад Мэй вёў перамовы з кіраўніцтвам галоўнай апазіцыйнай партыі, Лейбарысцкай. Дэклараванай мэтай перамоў быў пошук кампрамісу што да выхаду з Еўразвязу, але на мінулым тыдні яны скончыліся нічым.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках