27 красавiка 2024, Субота, 5:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навукоўцы высветлілі, чаму адны сны запамінаюцца, а іншыя знікаюць

12
Навукоўцы высветлілі, чаму адны сны запамінаюцца, а іншыя знікаюць
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

Спецыялісты знайшлі адказ.

Некаторыя сны здаюцца такімі рэальнымі і яркімі, што, здавалася б, яны застануцца ў галаве нават пасля абуджэння. Аднак большасць сноў адразу забываюцца. Навукоўцы правялі даследаванні, каб высветліць, чаму адны сны запамінаюцца, а іншыя знікаюць, паведамляе aif.ua.

Звычайна людзям сняцца сны ў фазе павярхоўнага сну. Гэтую частку цыклу сну часам называюць дэсінхранізаваным сном, бо ён імітуе прыкметы няспання. Некаторыя людзі могуць прачнуцца менавіта ў гэтай фазе, і тады шанец запомніць сон дастаткова высокі. Аднак большасць людзей з лёгкай фазы сну пераходзяць у больш глыбокую, і тады сон не адкладзецца ў памяці.

Іншым фактарам з'яўляецца змест сну. Навукоўцы сцвярджаюць, што бессэнсоўныя хаатычныя сны і змешаныя вобразы нашмат складаней зразумець і, такім чынам, цяжэй запомніць. А вось сны з выразнай структурай, хутчэй за ўсё, будуць захаваныя ў памяці.

Даследнікі распавялі, як запомніць сны лягчэй за ўсё. Адразу пасля абуджэння рэкамендуецца спакойна паляжаць некаторы час, не адкрываючы вачэй, і паспрабаваць успомніць і запомніць свае сны.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках