27 красавiка 2024, Субота, 4:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускі бізнэсовец Павел Фралоў затрыманы ў Расеі

3
Беларускі бізнэсовец Павел Фралоў затрыманы ў Расеі

Яго падазраюць у «медыцынскім» махлярстве федэральнага маштабу.

Уладальнік маскоўскага медцэнтра «Ф Клінікс» Павел Фралоў падазраецца ў арганізацыі афёры федэральнага ўзроўню ў наданні дарагой, але непатрэбнай меддапамогі, піша onliner.by са спасылкай на «Коммерсантъ».

Паводле паліцыі, у розных гарадах Расеі ўдалося «вылечыць» больш за 11 тысяч здаровых грамадзян і зарабіць блізу 1 млрд расейскіх рублёў. Прадстаўнікі бізнэсоўца кажуць, што гэта інтрыгі канкурэнтаў.

Паводле звестак «Коммерсанта», аператыўнікі ГУЭБіПК МУС прыйшлі ў маскоўскую кватэру 32-гадовага бізнэсоўца з Беларусі ўранку. У яго дома і ў клініцы канфіскавалі дакументы, кампутары, электронныя носьбіты. Затым затрыманага адправілі самалётам у ІЧУ Чэбаксар. Як выявілася, мясцовая паліцыя падазрае бізнэсоўца ў арганізацыі асабліва буйнога махлярства. У выніку суд узяў Фралова пад варту на два месяцы.

Пра тое, што адбываецца, стала крыху зразумела з паведамлення МУС. У ім, прынамсі, гаворыцца: «Супрацоўнікамі Галоўнай управы эканамічнай бяспекі і процідзеяння карупцыі МУС Расеі супольна з калегамі з Чувашскай Рэспублікі выяўленая буйнамаштабная крымінальная схема крадзяжу грашовых сродкаў грамадзян на падставе надання платных медыцынскіх паслуг».

Паводле інфармацыі МУС, удзельнікі групы «пад кіраўніцтвам раней судзімага грамадзяніна адной з замежных дзяржаў» стварылі ў шэрагу рэгіёнаў Расеі сетку клінік. Супрацоўнікі кол-цэнтраў, уваходзячы ў давер да грамадзян, пераконвалі прайсці абследаванне. Затым работнікі гэтых устаноў, якія не маюць медыцынскай адукацыі, уводзілі людзей сталага веку ў зман аб наяўнасцi ў iх захворванняў, якія патрабуюць неадкладнага і дарагога лячэння. Для аплаты фіктыўных медыцынскіх паслуг схілялі да афармлення крэдытаў на сумы да 500 тысяч рублёў.

Паводле папярэдняй інфармацыі, пацярпелых - больш за 11 тысяч, агульная шкода - не менш за мільярд расейскіх рублёў.

Паліцыя паведамляе, што ў Маскве, Санкт-Пецярбургу, Чувашыі, Уладзімірскай, Калужскай, Разанскай і Яраслаўскай абласцях праведзена больш за 50 ператрусаў у жылых памяшканнях і офісах. Выяўленыя і канфіскаваныя грошы, кампутары, тэлефоны, электронныя носьбіты інфармацыі, дакументы і іншыя прадметы.

У следчыя органы дастаўлена 25 чалавек, іншых устанаўліваюць.

У той жа час «Коммерсантъ» прыводзіць словы крыніцы, блізкай да Фралова, пра тое, што «Ф Клінікс» з'яўляўся адным з вядучых медцэнтраў Масквы з прафесійным калектывам лекараў. А заява ад пацярпелых стала вынікам жорсткай канкурэнтнай барацьбы на гэтым рынку.

Адвакат Фралова кажа, што той заснаваў толькі маскоўскую клініку, а да астатніх згаданых у крымінальнай справе медцэнтраў не мае дачынення і не ведаў аб іх існаванні.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках