27 красавiка 2024, Субота, 6:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Увайшоў у дзеянне ўказ Зяленскага аб роспуску Вярхоўнай Рады

10
Увайшоў у дзеянне ўказ Зяленскага аб роспуску Вярхоўнай Рады
ФОТА: REUTERS

Прэзідэнт Украіны даручыў Кабінету міністраў забяспечыць фінансаванне пазачарговых парламенцкіх выбараў.

Указ прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага аб датэрміновым спыненні паўнамоцтваў Вярхоўнай Рады і прызначэнні пазачарговых выбараў на 21 ліпеня 2019 года апублікаваны сёння ва ўкраінскай урадавай газеце "Урядовый кур'єр", паведамляе gordonua.com.

Такім чынам, дакумент увайшоў у дзеянне.

"Кіруючыся часткай другой артыкула 77, часткамі шостай і сёмай артыкула 83, пунктам першым часткі другой артыкула 90 Канстытуцыі Украіны і ў адпаведнасці з пунктамі сем і восем часткі першай артыкула 106 Канстытуцыі Украіны пастанаўляю: 1. Спыніць датэрмінова паўнамоцтвы Вярхоўнай Рады Украіны VIII склікання. 2. Прызначыць пазачарговыя выбары ў Вярхоўную Раду Украіны на 21 ліпеня 2019 года", - сказана ва ўказе прэзідэнта №303/2019 ад 21 траўня.

Зяленскі таксама даручыў Кабінету Міністраў Украіны забяспечыць фінансаванне пазачарговых парламенцкіх выбараў.

21 траўня прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі абвясціў аб роспуску Вярхоўнай Рады VIII склікання і прызначэнні пазачарговых парламенцкіх выбараў на 21 ліпеня. Са слоў прэзідэнта, юрыдычнай падставай для роспуску цяперашняга складу Рады з'яўляецца адсутнасць з 2016 года кааліцыі.

22 траўня падчас пазачарговага пасяджэння Вярхоўнай Рады ў сесійнай зале не выстарчыла галасоў, каб унесці ў парадак дня прэзідэнцкія законапраекты аб прыняцці змяненняў у законы "Аб выбарах народных дэпутатаў Украіны" і "Аб публічных закупках".

Зяленскі заявіў, што дэпутаты адмовіліся мяняць выбарчую сістэму і захавалі змешаную сістэму выбараў, разлічваючы "за грошы і грэчку зноў пралезці ў Вярхоўную Раду". Прэзідэнт прапаноўваў скасаваць "мажарытарку" і знізіць прахадны бар'ер у парламент да 3%.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках