27 красавiка 2024, Субота, 8:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка шукае альтэрнатыву пастаўкам нафты з РФ у Казахстане

3
Лукашэнка шукае альтэрнатыву пастаўкам нафты з РФ у Казахстане
КАРЫКАТУРА: СЯРГЕЙ ЁЛКІН/DW

Менск і Нур-Султан вядуць перамовы аб пастаўках нафты і спадзяюцца ўзгадніць пытанне транзіту праз РФ.

Кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка паведаміў пра перамовы аб пастаўках у краіну нафты з Казахстана. «Сёлета мы ў асноўным скончым мадэрнізацыю нафтаперапрацоўчых заводаў, таму нам будзе трошкі лягчэй купляць з сусветных рынкаў нафту», - заявіў ён на сустрэчы з паслом Казахстана Ермухаметам Ертызбаевым у Менску ў чацвер, 23 траўня, піша DW.

Ён таксама выказаў надзею на развязанне пытання транзіту казахстанскай нафты праз РФ. «Расея - член ЕАЭС. Я думаю, што з блізкай нам краінай мы зможам дамовіцца пра нейкія аб'ёмы паставак нафты з Казахстана», - указаў далей Лукашэнка.

Казахстан гатовы да паставак пасля ўзгаднення транзіту праз РФ

У сваю чаргу пасол Казахстана паведаміў аб гатоўнасці да паставак нафты ў Беларусь пасля ўзгаднення транзіту з Масквой. «Мы гатовыя, наогул ніякіх праблем няма. У нас нафты і нафтапрадуктаў дастаткова», - падкрэсліў ён. Пры гэтым Ертызбаеў паказаў, што «завізаваць дамоўленасці паміж Беларуссю і Казахстанам павінна Расея, бо транспарціроўка нафты будзе ісці па змешчанаму на яе тэрыторыі нафтаправоду».

Адначасова казахстанскі дыпламат прызнаў, што такія пастаўкі нафты будуць невыгодныя для РФ, бо «ў іх сваёй нафты дастаткова». Ён таксама нагадаў аб узаемадзеянні Нур-Султана, Менска і Масквы ў рамках ЕАЭС. «Мы хацелі б, каб Еўразійскі саюз быў выгадны ўсім удзельнікам. І на этапе станаўлення нашага саюза вельмі важна падтрымліваць адзін аднаго», - дадаў Ертызбаеў.

Пуцін і Лукашэнка не абмяркоўвалі пытанне транзіту

Між тым прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў паведаміў, што Уладзімір Пуцін і Аляксандр Лукашэнка яшчэ не абмяркоўвалі пытанне паставак нафты з Казахстана ў Беларусь. «Не, пакуль не было кантактаў», - паведаміў ён журналістам і паказаў на магчымасць перамоваў на гэтую тэму ў рамках будучага саміту ЕАЭС у Нур-Султане.

У канцы красавіка пачаліся перабоі ў экспарце расейскай нафты ў Еўропу па нафтаправодзе «Дружба» праз забруджванне сыравіны. Беларусь прыпыніла экспарт бензіну і дызельнага паліва ва Украіну, Польшчу і краіны Балтыі праз значнае зніжэнне якасці нафты, якая паступае на нафтаперапрацоўчыя заводы краіны з Расеі. На Мазырскім НПЗ няякасная нафта прывяла да паломкі дарагога абсталявання.

Расейскую нафту перасталі прымаць таксама ў балтыйскім порце Усць-Лузе. Там пакупнікі адмовіліся ад адгрузкі партыі нафты маркі Urals праз значнае перавышэнне нормаў утрымання ў сыравіне арганічнага хлору. Падчас расследавання выявілася, што крыніца забруджвання сыравіны, якая паступае на беларускія НПЗ, знаходзілася на адрэзку нафтаправода Самара - Унеча.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках