27 красавiка 2024, Субота, 5:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Выбары ў Раду: «Голас» Вакарчука назваў крытэрыі для сваіх кандыдатаў

5
Выбары ў Раду: «Голас» Вакарчука назваў крытэрыі для сваіх кандыдатаў
СВЯТАСЛАЎ ВАКАРЧУК
ФОТА: УНІАН

Партыя апублікавала крытэрыі, у адпаведнасці з якімі будзе фармавацца яе спіс для ўдзелу ў выбарах.

Iнфармацыя размешчаная на Telegram-канале партыі.

7 чэрвеня з'езд партыі «Голас» зацвердзіць персанальны склад выбарчага спісу паводле вынікаў адкрытага абмеркавання.

Лідар партыі Святаслаў Вакарчук прапануе з'езду не ўключаць у спіс дзейных дэпутатаў Вярхоўнай Рады. Тыя з іх, каго выбаршчыкі ведаюць як эфектыўных і прыстойных, «Голас» падтрымае на акругах.

У ліку патрабаванняў да кандыдатаў у народныя дэпутаты ад партыі «Голас»: незалежнасць ад алігархаў, адпаведнасць патрабаванням антыкарупцыйнага заканадаўства і закона аб ачыстцы ўлады, адсутнасць грамадзянства і эканамічных інтарэсаў у краіне-агрэсары, наяўнасць дасягненняў у сваёй сферы дзейнасці і бачанне, як увасобіць змены у маштабах краіны.

23 траўня ў «Голасе» распавялі, дзе шукаюць грошы на выбары - цяпер вядуць перамовы з малым і сярэднім бізнэсам аб донарстве, а пакуль усе арганізацыйныя выдаткі ўзяў на сябе сам Вакарчук.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках