27 красавiка 2024, Субота, 8:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зяленскі анансаваў запуск праекта «Ліфт»: для чаго ён патрэбны

23
Зяленскі анансаваў запуск праекта «Ліфт»: для чаго ён патрэбны
ФОТА: REUTERS

Новы прэзідэнт Украіны выступае за «дзяржаву ў смартфоне».

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі і яго каманда анансавалі запуск онлайн праекта «Ліфт», дзе любы ахвочы зможа прэзентаваць свае ідэі дыджыталізацыі дзяржавы. Пра гэта Уладзімір Зяленскі і яго дарадца Міхаіл Фёдараў заявілі на форуме інтэрнэт-дзеячаў «iForum» у Кіеве, піша inforesist.org.

Звяртаючыся да прысутных кіраўнік дзяржавы заявіў, што яго каманда мае намер зрабіць «краіну і ўрад у смартфоне».

Са слоў гаранта Канстытуцыі, па шляху на працу можна будзе кантраляваць, якія законапраекты падаюцца і як іх дапоўніць, адсочваць інфармацыю аб пададзеных петыцыях, а таксама сачыць за тым, «хто абіраецца».

«Я з гэтым ніколі сам не спраўлюся, але гэта можам зрабіць мы. І калі ў кагосьці ёсць ідэі і прапановы - звяртайцеся да Мішы Фёдарава», - сказаў ён.

У сваю чаргу дарадца прэзідэнта Міхаіл Фёдараў заявіў, што дзякуючы праекту «Ліфт» любы грамадзянін зможа патрапіць у каманду і заняцца рэалізацыяй рэальнага праекта. Для гэтага, кажа Фёдараў, ахвочаму неабходна будзе пакінуць сваё рэзюмэ на сайце праекта, а таксама расказаць пра сваю IT-ідэю. Пасля асобная структура будзе аналізаваць інфармацыю, пасля чаго ўхваленыя праекты будуць укараняцца ў ключавыя дэпартаменты.

Запуск праекта «Ліфт» адбудзецца ўжо ў панядзелак, 27 траўня.

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках