27 красавiка 2024, Субота, 5:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вобраз прынцэсы Дыяны выкарыстоўвалі для рэкламы «Пінскдрэва»

20
Вобраз прынцэсы Дыяны выкарыстоўвалі для рэкламы «Пінскдрэва»
ПРЫНЦЭСА ДЫЯНА

У краме заявілі, што «не ведалі, хто гэта».

У Асіповічах для рэкламы крамы «Пінскдрэў» выкарыстоўвалі кардонны манекен лэдзі Дыяны, прынцэсы Уэльскай, якая загінула ў аўтакатастрофе 23 гады таму. Манекен прастаяў суткі, а потым яго прыбралі. «Мы проста не валодалі інфармацыяй, хто гэта», – патлумачылі tut.by у краме.

ФОТА: TUT.BY

Фатаграфію кардоннага манекена даслаў у рэдакцыю чытач. І сказаў, што ён знаходзіцца недалёка ад кінатэатра «Радзіма» каля фірмовай крамы «Пінскдрэў» на вуліцы Сацыялістычнай.

– Проста прыйшлі новыя людзі, мы падрыхтавалі акцыю – і вось так атрымалася, – патлумачылі ў краме «Пінскдрэва». – Мы сапраўды не валодалі інфармацыяй, хто гэта. Але потым нам сказалі – і мы адразу прыбралі. Манекен прастаяў усяго суткі.

У краме пакуль не ведаюць, ці заменяць нечым манекен лэдзі Дыяны для раздачы рэкламнай прадукцыі на вуліцы.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках