27 красавiка 2024, Субота, 3:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Васіль Шлындзікаў: Мазгі чыноўнікаў закансерваваліся ў дзейнай сістэме

6
Васіль Шлындзікаў: Мазгі чыноўнікаў закансерваваліся ў дзейнай сістэме
ВАСІЛЬ ШЛЫНДЗІКАЎ

Трэба мяняць сістэму.

Былы кіраўнік канцэрна «Амкадор» Васіль Шлындзікаў пагадзіўся з папулярным меркаваннем наконт прэм'ер-міністра Cяргея Румаса.

«Я бачу па эканоміцы, што вынікаў няма. І дзеянняў з боку Румаса, якія можна было б ацаніць як прагрэсіўныя, я не ўбачыў», - сказаў у каментары udf.by Шлындзікаў.

На яго думку, безыніцыятыўнасць прэм'ера не варта тлумачыць яго асабістымі якасцямі.

«У існуючай жорсткай сістэме не праявіць сябе ніхто. Трэба мяняць сістэму, але калі Румас паспрабуе гэта зрабіць - яго тут жа здымуць. Нават калі ён разумее, што трэба мяняць, - хоць гэта яшчэ пытанне», - уважае Шлындзікаў.

Былы кіраўнік канцэрна «Амкадор» адзначыў: кадры ва ўладзе закансерваваліся ў існуючай сістэме і «іх мазгі таксама».

«Людзей, якія спрабуюць нешта мяняць, прапануюць шляхі змен сістэмы, можна пералічыць на пальцах адной рукі. І Румас да гэтай катэгорыі не належыць», - падкрэсліў Шлындзікаў.

На яго думку, эвалюцыя Румаса як кіраўніка будзе ісці не ў лепшы бок.

«Наколькі я памятаю, рэпутацыя рыначніка замацавалася за Румасам у маладосці. Але ў свой час такім жа рыначнікам быў Анфімаў. І што мы цяпер бачым па кіраўніку Дзяржкантролю? Ад рыначніка ў ім нічога не засталося. Быццё вызначае свядомасць. Быццё вызначыла свядомасць Анфімава і цяпер вызначае Румаса. Не выключаю, што ён з часам стане такім жа чыноўнікам, як Анфімаў», - адзначыў Шлындзікаў.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках