27 красавiка 2024, Субота, 5:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску будаўнік абакраў кватэру, якую падмеўся рамантаваць

4
У Менску будаўнік абакраў кватэру, якую падмеўся рамантаваць

Падазраванага затрымалі ў той жа дзень.

У Менску будаўнік абакраў кватэру, якую наняўся рамантаваць. Як паведамляе сайт ГУУС Менгарвыканкама, заяву аб крадзяжы будматэрыялаў і прадметаў мэблі напісаў гаспадар кватэры ў доме на вуліцы Магнітнай. Аператыўнікі хутка вылічылі і затрымалі меркаванага злодзея - 50-гадовага жыхара Менскага раёна.

Гаспадар жылля пакінуў майстру будаўніча-рамонтных работ ключы ад кватэры, каб той прыходзіў яе рамантаваць. Падчас чарговага наведвання высветлілася, што адтуль зніклі наборы разетак, будаўнічы клей, свяцільні, тумбачкі, камода і іншая маёмасць. Агульны кошт выкрадзеных рэчаў ацэньваўся на 800 рублёў.

Падазраванага затрымалі ў той жа дзень. Мужчына прызнаўся, што здаў скрадзенае ў ламбард і атрымаў з гэтага толькі 100 рублёў.

З майстра рамонту ўзялі падпіску аб нявыездзе. Следчы камітэт дае прававую ацэнку ягоным дзеянням. Раней мужчына не меў праблем з законам.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках