27 красавiка 2024, Субота, 4:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Палітвязень Барановіч знаходзіцца ў штрафным ізалятары ўжо больш за 90 дзён

9
Палітвязень Барановіч знаходзіцца ў штрафным ізалятары ўжо больш за 90 дзён
СВЯТАСЛАЎ БАРАНОВІЧ
ФОТА: TUT.BY

Родныя хвалююцца за фізічны і псіхалагічны стан Святаслава Барановіча.

Палітвязень Святаслаў Барановіч ужо больш за 90 дзён знаходзіцца ў штрафным ізалятары ў турме горада Жодзіна, куды яго перавялі 17 лютага для адбыцця пакінутага тэрміну пакарання. Пра гэта паведаміла праваабаронцам «Вясны» ягоная сястра Наталля.

Яна перажывае за фізічны і псіхалагічны стан брата, бо ў штрафным ізалятары вельмі жорсткія ўмовы, каб знаходзіцца там такі доўгі тэрмін. Акрамя таго, што ён цалкам ізаляваны ад іншых зняволеных, туды забаронена браць уласныя рэчы, нават кнігі. Пры такіх умовах таксама нельга атрымліваць лісты, перадачы і карыстацца грашыма на рахунку. У ізалятары ложак адкідаецца ад сцяны толькі на ноч, а на дзень вяртаецца да сцяны. Таму ў гэты час ён вымушаны сядзець і ляжаць на падлозе.

Таксама Наталля адзначае, што дагэтуль не развязаная праблема з акулярамі. У Святаслава і так дрэнны зрок, а калі будзе доўга хадзіць без акуляраў, то сітуацыя са здароўем яго вачэй можа сур'ёзна пагоршыцца.

Да 17 лютага Святаслаў у папраўчай калоніі №1 г. Наваполацка прабыў у штрафным ізалятары блізу 210 дзён.

Нагадаем, 15 сакавіка 2017 года, калі ў Менску праходзіў «Марш недармаедаў», была спроба супрацоўнікамі міліцыі ў цывільным затрымаць частка мітынгоўцаў у масках падчас іх пасадкі ў тралейбус.

Пачалася бойка. Барановіч быў затрыманы ў пачатку кастрычніка і змешчаны пад варту ў СІЗА №1 Менска. Яму было выстаўленае абвінавачванне ва «ўжыванні гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў» (арт.364 Крымінальнага кодэкса). 15 лютага 2018 года ў судзе Маскоўскага раёна Менска пачаўся судовы працэс паводле гэтай крымінальнай справы.

Пракурор Сергіенка запрасіла для актывіста чатыры гады зняволення. 12 сакавіка Барановіча асудзілі на 3 гады пазбаўлення волі. Ён абскардзіў прысуд, але калегія Менгарсуда пакінула скаргу без задавальнення.

Святаслаў Барановіч, 15 лютага 2019 года быў этапаваны ў турму №8 г. Жодзіна

Адрас для карэспандэнцыі:

турма №8, вул. Савецкая, 22А, г. Жодзіна,

Менская вобласць, 222160

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках