27 красавiка 2024, Субота, 3:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На Сіцыліі актывізаваўся вулкан Этна

На Сіцыліі актывізаваўся вулкан Этна

Зафіксаваныя два разломы, з якіх з учорашняга дня цячэ лава.

На італійскай выспе Сіцылія актывізаваўся самы высокі вулкан Еўропы - Этна. Зафіксаваныя два разломы, з якіх з учорашняга дня пачала цячы лава.

Пра гэта паведамляе "Еўрапейская праўда" са спасылкай на ANSA.

У чацвер вечарам з'явіліся два новыя разломы ля падножжа паўднёва-ўсходняга кратэра на вышыні 3150 метраў.

Дзве плыні лавы расцягнуліся на некалькі сотняў метраў. Страсенне ўнутраных магматычных каналаў дасягнула сярэдніх значэнняў і цяпер змяншаецца.

Таксама назіраўся выкід попелу з вулкана, аднак гэта не паўплывала на працу аэрапорта ў Катанні, які цалкам функцыянуе.

Мясцовыя вулканолагі заявілі, што выбухі не нясуць небяспекі для насельніцтва, але трэба будзе кантраляваць плынь турыстаў у раёне для іх бяспекі.

У лютым праз актыўнасць Этны аэрапорт Катаннія-Фантанароса скасаваў частку рэйсаў.

Гара Этна вышынёй 3300 метраў - найбуйнейшы дзейны вулкан у Еўропе. Апошні буйны выбух там адбыўся зімой 2008/2009 гадоў.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках