Парашэнка звольніў камандуючага Нацыянальнай гвардыяй Украіны
- 7.05.2019, 21:14
- 12,901
Замест Юрыя Алерава выконваць абавязкі камандуючага Нацыянальнай гвардыяй Украіны будзе Мікалай Балан.
Прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка звольніў камандуючага Нацыянальнай гвардыяй Украіны Юрыя Алерава. Пра гэта 7 траўня паведаміла прэс-служба прэзідэнта Украіны.
«Звольніць Алерава Юрыя Уладзіміравіча з пасады камандуючага Нацыянальнай гвардыяй Украіны», - гаворыцца ва ўказе №196/2019.
Указам №197/2019 Парашэнка прызначыў выканаўцам абавязку камандуючага Нацыянальнай гвардыяй Мікалая Балана.
Згодна з арт. 7 закона «Аб Нацыянальнай гвардыі Украіны», камандуючы НГУ прызначаецца на пасаду і вызваляецца з яе прэзідэнтам Украіны паводле прадстаўлення міністра ўнутраных спраў, адзначылі ў прэс-службе.
Алерава прызначылі камандуючым Нацыянальнай гвардыяй у снежні 2015 года.
На сайце Нацыянальнай гвардыі ўказана, што Балан з'яўляецца намеснікам камандуючага НГУ.