27 красавiка 2024, Субота, 7:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навукоўцы выявілі новую форму жыцця

1
Навукоўцы выявілі новую форму жыцця
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

Даследнікі выявілі арганізмы, якія атрымліваюць энэргію для жыцця з мыш'яку.

Група даследчыкаў з Вашынгтонскага ўніверсітэта ў Сіэтле выявіла ля мексіканскага ўзбярэжжа Ціхага акіяна марскія арганізмы, якія атрымліваюць энэргію для жыцця з мыш'яку. Пра гэта паведамляе партал Science Alert, навуковая праца апублікаваная ў часопісе Proceedings of the National Academy of Sciences (PNAS), паведамляе ria.ru.

Як адзначаюць навукоўцы, падобныя мікраарганізмы насяляюць «бескіслародныя воды» на глыбіні ад 200 да тысячы метраў. У адсутнасць кіслароду яны выкарыстоўваюць для дыхання акісленыя злучэнні серы і азоту. Даследнікі прааналізавалі ДНК знойдзеных мікробаў і знайшлі гены, якія ўдзельнічаюць у акісленні і аднаўленні мыш'яку. Для людзей і іншых жывёл ён атрутны.

Акіянограф ведалі пра існаванне такіх мікраарганізмаў, аднак дагэтуль іх не ўдавалася знайсці ў акіянах. Даследчыкі мяркуюць, што мыш'як дапамагаў ім выжываць у часы, калі на Зямлі быў недахоп кіслароду.

Акрамя таго, знаходка можа быць карыснай для таго, каб змадэляваць жыццё ў акіяне ва ўмовах глабальнага пацяплення. Калі падводнага кіслароду зноў будзе мала, экасістэмы вымушаныя будуць прыстасоўвацца да гэтых змяненняў, і зрабіць гэта будзе магчыма ў тым ліку дзякуючы мыш'яку, мяркуюць аўтары даследавання.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках