17 чэрвеня 2019, панядзелак, 0:50
Мы ў адной лодцы
Рубрыкі

Дагістарычны камень з малюнкам зубра знайшлі ў Францыі

ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

Яму 12 тысяч гадоў.

У горадзе Ангулем на паўднёвым усходзе Францыі археолагам удалося знайсці кавалак вапняка, пакрытага разнастайнымі малюнкамі. Мяркуецца, што малюнкі былі зробленыя блізу 12 тысяч гадоў таму і выяўляюць, у тым ліку жывёл - каня, зубра і іншых, паведамляе mk.ru.

ФОТА: DENIS GLIKSMAN/INRAP.

У распараджэнні спецыялістаў з Нацыянальнага інстытута прэвентыўных археалагічных даследаванняў аказалася пліта памерамі 18 на 25 сантыметраў, якая дасягае 3 сантыметраў у таўшчыню. На ёй, на думку навукоўцаў, намаляваныя пяць траваедных жывёл. Найбольш імаверна, іх намалявалі прадстаўнікі азільскай археалагічнай культуры, якая існавала на гэтай тэрыторыі 12-14 тысяч гадоў таму. Са слоў навукоўцаў, на месцы, дзе выяўлена пліта, магла размяшчацца паляўнічая стаянка прадстаўнікоў гэтай культуры. Акрамя жывёл, на пліце можна ўбачыць характэрны для гэтай культуры арнамент.