27 красавiка 2024, Субота, 8:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пачым прадаюць і як выглядаюць бюджэтныя трохпакаёўкі Менска

4
Пачым прадаюць і як выглядаюць бюджэтныя трохпакаёўкі Менска

Цэны на другасным рынку жылля пакуль паводзяць сябе стабільна, і з пачатку вясны кватэры не падаражэлі, але і не патаннелі.

У сакавіку, напрыклад, кошт бюджэтных трохпакаёвак стартаваў ад 54,5 тысячы даляраў у эквіваленце. Tut.by вывучыў трохпакаёвыя кватэры, якія прадаюць цяпер на другасным рынку нерухомасці, і зрабіў падборку самых танных варыянтаў.

Геалагічная, 125

Кватэра плошчай 50,5 квадратнага метра размешчаная ў цагляным доме 1975 года пабудовы. У аб'яве аб продажы гаворыцца, што ў двары хапае парковачных месцаў, а сам дом размешчаны блізка да лесапарку Сцяпянка. Кошт - 53 тысячы даляраў у эквіваленце, па 1050 за квадратны метр.

Фото: realt.by

Лынькова, 79

Кватэра плошчай 51 квадратны метр размешчаная на першым паверсе блокавай пяціпавярхоўкі. Дом 1969 года пабудовы, капрамонт у ім быў у 2007 годзе. Кошт - 54 тысячы даляраў у эквіваленце, па 1058 за квадратны метр.

Фото: realt.by

Карастаянавай, 37

Кватэра плошчай 49,5 квадратнага метра размешчаная ў панэльным доме 1966 года пабудовы. Жыллё знаходзіцца на першым паверсе, і балкон ў ім не прадугледжаны. Аднак у аб'яўленні гаворыцца, што «ёсць магчымасць узаконіць балкон». Ці ёсць ён зараз у кватэры ці яго яшчэ трэба пабудаваць - не гаворыцца. Калі ёсць - то ўзаконіць яго будзе не так-то проста. Кошт - 55 тысяч даляраў у эквіваленце, па 1111 за квадратны метр.

Фото: realt.by
Фото: realt.by

У Серабранцы

Кватэра плошчай 51 квадратны метр размешчаная ў шматпавярховай панэльцы на праспекце Ракасоўскага, 98. Дом быў пабудаваны ў 1971 годзе, цяпер у ім завяршаецца капрамонт. «На кухні і ў маленькіх пакоях пластыкавыя вокны, балкон зашклілі. У адным пакоі свежы рамонт (ламінат, новыя шпалеры, пафарбаваная столь), у астатніх пакоях рамонт быў некалькі гадоў таму», - гаворыцца ў абвестцы аб продажы.

Фото: realt.by
Фото: realt.by

Кошт - 55 тысяч даляраў у эквіваленце, па 1087 за квадратны метр.

Каліноўскага, 95

Жыллё плошчай 49 квадратных метраў, з прахадным пакоем і паасобным санвузлом. Дом панэльны, 1967 года пабудовы. Цана - 56,9 тысячы даляраў у эквіваленце, па 1161 за квадратны метр.

Фото: realt.by
Фото: realt.by

Шчарбакова, 27

Кватэра плошчай 56 квадратных метраў размешчаная на чацвёртым паверсе панэльнага дома. Кошт - 58 тысяч даляраў у эквіваленце, па 1028 за квадратны метр.

Фото: realt.by
Фото: realt.by

У завулку Казлова, 20б

Кватэра плошчай 56 квадратных метраў размешчаная ў цагляным чатырохпавярховым доме 1962 года пабудовы. Адзін з пакояў - прахадная, санвузел - сумешчаны. Ёсць балкон. Цана - 58,9 тысячы даляраў у эквіваленце, па 1045 за квадратны метр.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках