27 красавiка 2024, Субота, 6:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларус трапіў у топ-10 найлепшых абаронцаў будучага драфта НХЛ

Беларус трапіў у топ-10 найлепшых абаронцаў будучага драфта НХЛ
УЛАДЗІСЛАЎ КАЛЯЧОНАК

Драфт НХЛ пройдзе 21-22 чэрвеня ў Ванкуверы.

Хакейны аглядальнік Майк Марэаль апублікаваў на афіцыйным сайце НХЛ матэрыял, прысвечаны найлепшым абаронцам будучага драфта - топ-10, на ягоную думку, замыкае беларус Уладзіслаў Калячонак.

«Нягледзячы на тое, што сёлета падабраўся пул элітных форвардаў, не здзіўляйцеся, калі ў першым раундзе будуць абраныя да 10 гульцоў абароны, - піша Марэаль. - Асабліва ўражвае група абаронцаў з Еўропы на чале са швэдамі Віктарам Седзерстрэмам, Філіпам Бробергам і Тобіясам Б’ернфутам, а таксама фінам Віле Хэйналам, кожны з якіх варты быць абраным у ліку 31 хакеіста ў першым раундзе».

Дзясятку Марэаля ўзначальвае Боўэн Байрэм з «Ванкувера» (WHL), якому прагназуюць траплянне ў пяць першых пікаў драфта.

У 2018 году, нагадвае аўтар, на кірмашы НХЛ было абрана 70 абаронцаў, у тым ліку 14 - у першым раундзе.

У мінулым сезоне Калячонок выступаў у OHL за «Лондан» і «Флінт». У 54 матчах набраў 30 (4+26) балаў і быў уключаны ў першую сімвалічную зборную найлепшых пачаткоўцаў чэмпіянату, - нагадвае hockey.by. Драфт НХЛ пройдзе 21-22 чэрвеня ў Ванкуверы.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках