У 2016 годзе новы кіраўнік МУС «папрасіў» з каманды па муай-тай Віталя Гуркова
33- 11.06.2019, 19:26
- 54,377
Караеў назваў народнага чэмпіёна «апазіцыянерам і экстрэмістам».
У 2016 годзе Міністэрства спорту і турызму адмовілася фінансаваць паездку на чэмпіянат свету ў муай-тай для шматразовага ўладальніка тытулаў Віталя Гуркова. Сам спартовец распавёў, што на адным з пасяджэнняў Федэрацыі муай-тай і кік-боксінга яе кіраўнік Юры Караеў абмяркоўваў яго фатаграфію з «Пагоня». Сітуацыю выставілі так, што ў зборнай «экстрэміст і апазіцыянер», паведамляе «Радыё Свабода».
У выніку кіраўнік федэрацыі Караеў прапанаваў Гуркову дарабіць да канца кантракта ў міністэрстве і звольніцца на ўласнае жаданне.