27 красавiка 2024, Субота, 5:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фотарэпартаж: Як у Маскве праходзіў марш у падтрымку Івана Галунова

3
Фотарэпартаж: Як у Маскве праходзіў марш у падтрымку Івана Галунова
Фота: Reuters

Удзельнікі маршу ў Маскве патрабавалі расследавання сфабрыкаваных крымінальных спраў і вызвалення невінаватых.

У цэнтры Масквы прайшоў марш у падтрымку журналіста-даследчыка выдання «Медуза» Івана Галунова. Паліцыя затрымлівала ўдзельнікаў акцыі і выпадковых мінакоў, піша расейская служба ВВС.

Праект «АУС-Інфа» мяркуе, што затрыманыя больш за 400 чалавек.

AFP

Арганізатары маршу наважылі ўсё адно выйсці на акцыю ў сераду, нягледзячы на вызваленне журналіста. Удзельнікі маршу ў Маскве патрабавалі расследавання сфабрыкаваных крымінальных спраў, рэформы артыкула 228 і вызвалення невінаватых.

На акцыю прыйшла кіраўніца выдання «Медуза» Галіна Цімчанка. Яна сказала, што не магла заклікаць людзей на марш, але наважыла ўдзельнічаць у прыватным парадку.

На Пятроўцы - запланаваным канчатковым пункце маршу - таксама было выстаўленае шчыльнае ачапленне. Да вызвалення Галунова там, ля будынка галоўнай управы МУС Масквы, праходзілі пікеты ў ягоную падтрымку.

Сярод затрыманых - Аляксей Навальны. Яму пагражае 30 дзён арышту.

«Вельмі папрыгажэла Масква. Любуюся відам», - напісаў з аўтазака апазіцыйны палітык.

Нечаканы здымак на акцыі - удзельніца маршу цалуе паліцыянта.

Удзельнікі шэсця распавялі пра жорсткія затрыманні. Самыя жорсткія затрыманні адбыліся на Гарачым бульвары, побач з Пятроўкай, 38.

Спачатку паліцыянты затрымлівалі ў асноўным людзей у цішотках або значках у падтрымку Галунова.

Паводле інфармацыі «АУС-Інфа», затрыманых вязуць як мінімум у пяць аддзелаў паліцыі - Бутырскі, Паўночнае Ізмайлава, Аэрапорт, Сакаліная Гара, Мяшчанскі.

Як піша выданне «МБХ медыя», з аддзела паліцыі «Сакаліная гара» некаторых затрыманых адпускаюць без складання пратаколаў.

Напярэдадні ў аўторак закрылі крымінальную справу журналіста-даследчыка «Медузы» Івана Галунова, якога ў суботу суд адправіў пад хатні арышт паводле справе аб замаху на збыт наркотыкаў у значным аб’ёме. Журналіста вызвалілі праз недаказанасць віны.

Як сказаў міністр унутраных спраў Расеі Уладзімір Калакольцаў, усе абвінавачванні з Галунова знятыя.

Затрыманне журналіста выклікала беспрэцэдэнтнае грамадскае абурэнне - за Івана Галунова заступіліся не толькі калегі, але і палітыкі і артысты.

Арганізатары маршу наважылі ўсё адно выйсці на акцыю ў сераду, нягледзячы на вызваленне журналіста. Удзельнікі маршу ў Маскве патрабуюць расследавання сфабрыкаваных крымінальных спраў, рэформы артыкула 228 і вызвалення невінаватых.

А ў гэты час у Санкт-Пецярбургу ўдзельнікі акцыі ў падтрымку журналіста ўсталі ў ланцуг з газетамі ў руках.

9 чэрвеня тры вядучыя расейскія дзелавыя выданні «Ведомости», «Коммерсант» і РБК выйшлі ў панядзелак з фразай «Мы Іван Галуноў» на першай паласе.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках