27 красавiка 2024, Субота, 22:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Марыя Тарасенка: Дэкрэт пра «дармаедаў» - праблема ўсіх беларусаў

6
Марыя Тарасенка: Дэкрэт пра «дармаедаў» - праблема ўсіх беларусаў
МАРЫЯ ТАРАСЕНКА

Ужо неўзабаве для людзей, якіх улада аднесла да «дармаедаў», у 5,5 разоў падаражэе газ і ацяпленне.

10 чэрвеня судовая калегія ў грамадзянскіх справах гомельскага абласнога суда адхіліла апеляцыю жыхаркі абласнога цэнтра Марыі Тарасенкі на пастанову раённага суда аб адмове ў маральнай шкодзе з «дармаедскай» камісіі, піша «Гомельская весна».

Тры чалавекі ў мантыях суддзяў вызначылі, што так званыя «камісіі ў садзейнічанні занятасці насельніцтва» ўключаюць людзей у спецыяльныя базы «не занятых у эканоміцы» на падставе дэкрэта аб «дармаедах», а гэта значыць, што не могуць прычыніць грамадзяніну маральную шкоду.

Нагадаем, у пачатку года Марыя Тарасенка падала ў суд на дзяржаву за тое, што яе запісалі ў «дармаеды». 18 сакавіка суд Чыгуначнага раёна адмовіў у задавальненні яе пазову да «камісіі садзейнічання занятасці насельніцтва» і абласнога камітэту працы, занятасцi i сацыяльнай абароны аблвыканкама.

Гэта быў першы «дармаедскі» працэс хатняй гаспадыні супраць дзяржавы ў гэтым годзе. Кватэра аформленая на Марыю, таму са студзеня тарыф на гарачую ваду для сям'і павысілі ў 5,5 разоў.

«Мы будзем ісці да канца, давядзём справу да Вярхоўнага суда, каб паказаць, што гэта не толькі мая праблема, а праблема ўсіх беларусаў. З 1 кастрычніка для людзей, якіх улада аднесла да катэгорыі не занятых, у 5,5 разоў падаражэе газ і ацяпленне», - заявіла Тарасенка.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках