27 красавiка 2024, Субота, 6:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Джонсан выступіў супраць Brexit без пагаднення

2
Джонсан выступіў супраць Brexit без пагаднення
БАРЫС ДЖОНСАН

Прэтэндэнт на пасаду прэм'ер-міністра дадаў, што Вялікабрытанія ў любым выпадку выйдзе з ЕЗ 31 кастрычніка.

Прэтэндэнт на пасаду прэм'ер-міністра Вялікабрытаніі Барыс Джонсан заявіў, што ён не падтрымлівае варыянт Brexit без пагаднення, аднак хоча ўнесці змены ў існую ўгоду.

Пра гэта паведамляе nv.ua са спасылкай на BBC.

«Барыс Джонсан сказаў, што ён не імкнецца да рэалізацыі варыянту Brexit без пагаднення, у прамове, прысвечанай пачатку спаборніцтва за пасаду кіраўніка Кансерватыўнай партыі», - гаворыцца ў паведамленні.

Аднак, з ягоных слоў, варыянт выхаду без пагаднення - гэта «жыццёва важны інструмент перамоў», і Вялікабрытанія «павінна атрымаць штосьці лепш, чым існае пагадненне».

«Затрымка азначае паразу», - сказаў ён.

Джонсан дадаў, што Вялікабрытанія ў любым выпадку выйдзе з ЕЗ 31 кастрычніка.

Былы кіраўнік МЗС Вялікабрытаніі Барыс Джонсан афіцыйна абвясціў пра пачатак сваёй выбарчай кампаніі з мэтай атрымаць пасаду лідара Кансерватыўнай партыі і прэм'ер-міністра краіны.

Джонсан сышоў у адстаўку з пасады кіраўніка МЗС 9 ліпеня 2018 года праз новы план прэм'ер-міністаркі Мэй па «мяккім» выхадзе з Еўрапейскага Звязу. Палітык з'яўляецца прыхільнікам бескампраміснага выхаду са складу ЕЗ.

Раней прэм'ер-міністарка Тэрэза Мэй заявіла, што сыдзе ў адстаўку пасля таго, як Палата абшчын падтрымае яе пагадненне аб Brexit з ЕЗ.

Парламент Брытаніі ніяк не змог пераадолець тупік і заключыць пагадненне аб умовах выхаду краіны з ЕЗ. Дэпутаты тры разы адхілілі ўгоду прэм'ер-міністаркі Тэрэзы Мэй, узгодненую з Брусэлем.

Мей з'яўляецца лідарам Кансерватыўнай партыі з 11 ліпеня 2016 года.

23 чэрвеня 2016 брытанцы на рэферэндуме сказалі «не» захаванню сяброўства Брытаніі ў складзе Еўрапейскага Звязу. За выхад краіны з ЕЗ прагаласавала 52% выбарцаў, супраць - 48%. Шатландыя і Паўночная Ірландыя у асноўным прагаласавалі за захаванне сяброўства Злучанага Каралеўства ў ЕЗ, а Уэльс і Англія падтрымалі Brexit.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках