26 красавiка 2024, Пятніца, 22:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навукоўцы: На Зямлі ўжо адбывалася глабальнае пацяпленне

4
Навукоўцы: На Зямлі ўжо адбывалася глабальнае пацяпленне

Блізу 183 мільёнаў гадоў таму, у часы дыназаўраў, Зямля пацяплела на 7 градусаў Цэльсія.

Гэта быў час значных змен, які атрымаў назву «таарская кліматычная падзея». Пра яго ведаюць дзякуючы марскім адкладам, піша mail.ru.

У гэты час у выніку вывяржэнняў вулканаў у атмасферу трапіла многа вуглякіслага газу, што параўнальна з глабальным пацяпленнем у выніку чалавечай дзейнасці.

Розніца ў 7 градусаў здаецца невялікай, але на самой справе гэта розніца паміж ледніковым перыядам і сённяшнім днём. Жывыя арганізмы прыстасаваныя жыць у вызначаным дыяпазоне тэмператур, таму раптоўнае змяненне можа апынуцца для іх смяротным.

Даследаванні таарскай кліматычнай падзеі былі сканцэнтраваны на наступствах для акіяна. А вось што адбывалася на сушы, практычна не вывучана.

Апошнія даследаванні, апублікаваныя групай міжнародных навукоўцаў у Nature Geoscience, паказалі, што ад павышэння тэмператур моцна пацярпелі лясы. Каля паловы даследаваных відаў старажытных раслін зніклі, у тым ліку шмат іглічных раслін і папараці. Масавае красаванне багавіння ў вадаёмах прывяло да памяншэння колькасці кіслароду ў вадзе, вымірання планктону і шматлікіх жывёл. Да такіх высноў навукоўцы прыйшлі, вывучыўшы блізу 40 тысяч мікраскапічных закамянеласцяў пылка, спор і планктону са скал Паўночнага Ёркшыра.

«Наша даследаванне паказвае, што хуткае глабальнае пацяпленне можа мець сур'ёзныя доўгатэрміновыя наступствы для сушы і мора адначасова», - кажа прафесар Рычард Твітчэт з Музея натуральнай гісторыі ў Вялікабрытаніі.

Разуменне таго, як экасістэмы Зямлі рэагавалі на такія змены ў мінулым, можа дапамагчы чалавецтву з наступствамі глабальнага пацяплення ў будучыні, кажуць даследнікі.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках