26 красавiка 2024, Пятніца, 23:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Што паказваюць тэрмометры ў беларускіх кватэрах і офісах

13
Што паказваюць тэрмометры ў беларускіх кватэрах і офісах

У гэтыя дні Беларусь перажывае анамальную спякоту.

Ветрык у +35С ° - гэта як быццам адкрылі печ крэматорыя і адтуль на вас дыхнуў вантробным жарам сам сатана. У гэтыя дні Беларусь перажывае анамальную спякоту, тэмпература ў цені - вышэй за 32 градусы, а на сонца можа дасягаць 50С°. Гэта не катастрофа, калі схавацца ў памяшканні з кандыцыянерам. А вось калі кандыцыянер не ўстаноўлены, а вокны выходзяць на поўдзень, людзі ў прамым сэнсе згараюць на працы. Беларусы дасылаюць у рэдакцыю Onliner фота градуснікаў, устаноўленых ўнутры кватэр, офісаў, цэхаў, і гэтыя лічбы здольныя шакаваць.

«Цёпла на вытворчасці, грэемся, - піша чытач Міхаіл з Бабруйска, які працуе на вытворчасці пенапалістырола. - Градуснік усталяваны ў памяшканні цэха. І гэта яшчэ станок не працаваў дзень».

А гэтае фота зроблена на менскай вытворчасці СТАА «АлюмінТэхна», у самым пекле, цэху, рабочай зоне.

«Офіс, +33. Кандыцыянера няма, вентылятар ганяе гарачы струмень, людзі млеюць», - піша Мікалай з Менска. Мяркуючы па профілю, Мікалай працуе ў IT. Як гаворыцца, айцішнікі таксама плачуць.

Такую тэмпературу фіксуе тэрмометр у адным з офісаў горада Жодзіна.

«Унутры памяшканняў, з адкрытымі вокнамі і дзвярыма», - піша чытач Максім з Чачэрска і прымацоўвае фота з кабінета, у якім працуе.

Столькі паказвае электронны тэрмометр у адным з менскіх офісаў.

І гэтак далей...

«Вроцлаў, усходні бок, - прыйшла нам вестачка ад чытача з Польшчы. - Балазе дома і магу ў трусах хадзіць».

«35,1 у цені, Варшава», - піша яшчэ адзін чытач з Польшчы.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках