27 красавiка 2024, Субота, 0:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гомельскі «дармаед» папярэдзіў улады пра магчымы пачатак галадоўкі

12
Гомельскі «дармаед» папярэдзіў улады пра магчымы пачатак галадоўкі
МІКАЛАЙ ПЯШКО
ФОТА: ЛЕАНІД СУДАЛЕНКА

Мікалай Пяшко не мае права працаваць з рэлігійных прычын.

14 чэрвеня так званая дармаедская камісія адміністрацыі Чыгуначнага раёна Гомеля запрасіла на пасяджэнне жыхара абласнога цэнтра Мікалая Пяшко, дзе вызваліла яго ад пацяжэлага рахунку за падагрэў гарачай вады на будучы квартал, паведамляе «Гомельская весна».

Самотны мужчына, ва ўласнасці якога знаходзіцца аднапакаёвая кватэра, з такім паваротам справы не згодны і шукае абароны ў мясцовым аддзяленні ПЦ «Вясна».

«Якіх толькі варыянтаў выключэння з базы «не занятых» чыноўнікі сёння не прапаноўвалі мне падчас паседжання. Раілі і біржу працы, і афармленне прадпрымальніцтва з дзяржпадтрымкай, зноў жа рамесніцтва прапаноўвалі, нават раілі прадпрыемства для інвалідаў па зроку «Святлатэхніка» наведаць, даведаўшыся аб маёй праблеме з вачамі», - дзеліцца сваімі ўражаннямі Мікалай.

Нагадаем, пра тое, што ягоныя звесткі ўнесеныя ў спісы не занятых, працаздольны мужчына даведаўся з рахунку за красавік гэтага года. Замест субсідаванага тарыфу 16,92 руб за 1 Гкал, яму выстаўлены да аплаты тарыф сумай 88,99 руб за 1 Гкал. Мужчына заяўляе, што ў яго не застаецца ніякага выбару, акрамя як звяртацца ў камісію па вызваленне кожны квартал.

Праваабаронца Леанід Судаленка пракаментаваў сённяшнюю сітуацыю, якая склалася ў праваўжывальнай практыцы дармаедскага дэкрэта №3.

- Практыка паказвае, што дармаедскія камісіі на месцах па-рознаму вызваляюць і выключаюць са сваіх баз не занятых грамадзян. Напрыклад, вядомую гомельскую хатнюю гаспадыню Марыю Тарасенку гэтая ж камісія вызваліла на гэты год, камісіі ў іншых раёнах знаходзілі падставы для выключэння наогул на нявызначаны перыяд.

Ён таксама падкрэслівае, што зварот у камісіі па вызваленне альбо выключэнне з баз не занятых з'яўляецца цяпер адзіна магчымым варыянтам. Судовыя цяжбы Марыі Тарасенцы, дзе юрыст надае дапамогу, пакуль поспеху не прынеслі - суды не прымаюць да разгляду дармаедскія скаргі.

Мікалай Пяшко заяўляе, што з'яўляецца крышнаітам і, калі ўлада яго не пачуе, вера не забараняе яму правядзенне доўгатэрміновай галадоўкі пратэсту. У выпадку, калі чыноўнікі не прыслухаюцца да голасу розуму, вернік будзе ставіць пытанне пра пераслед з боку дзяржавы ў сілу ягонай свабоды сумлення і веравызнання.

Нагадаем, згодна з дэкрэтам №3 для людзей, якіх улада аднесла да катэгорыі не занятых з 1 студзеня, у 5,5 разоў падаражэла паслуга падагрэву вады, а з 1 кастрычніка падаражэе газазабеспячэнне і ацяпленне.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках