26 красавiка 2024, Пятніца, 22:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіраўніцтва дэмпартый і алігарх Плахотнюк пакінулі Малдову

6
Кіраўніцтва дэмпартый і алігарх Плахотнюк пакінулі Малдову
ФОТА: EPA/VOSTOCK-PHOTO

Раней ва ўрадзе Малдовы анансавалі расследаванне магчымага вываду імі сродкаў з краіны.

Інфармацыйнае агенцтва Интерфакс паведамляе, што Малдову пакінулі палітыкі і бізнэсоўцы, звязаныя з Дэмакратычнай партыяй.

Звесткі сэрвісу flightradar24 паказваюць, што адзін самалёт Bombardier CRJ-200LR паляцеў у Маскву, Gulfstream G200 прызямліўся ў Адэсе, а трэці бізнес-джэт - у Лондане.

Паводле звестак СМІ, краіну, між іншым, пакінуў кіраўнік дэмакратычнай партыі і алігарх Уладзімір Плахотнюк.

Раней ва ўрадзе Малдовы анансавалі расследаванне магчымага вываду сродкаў з краіны кіраўніком Дэмакратычнай партыі Уладзімірам Плахотнюком.

Нагадаем, што ўвечары 14 чэрвеня ў Малдове стары ўрад Паўла Філіпа ў поўным складзе пайшоў у адстаўку.

Да нядаўняга часу ў краіне дзейнічалі два ўрады - новы ўрад на чале з прэм'ер-міністаркай Маяй Санду і стары ўрад Паўла Філіпа, які меў падтрымку Канстытуцыйнага суда.

Легітымнасць новага ўрада Малдовы прызналі ЗША, ЕЗ, а таксама РФ.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках