27 красавiка 2024, Субота, 7:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Жабінцы мясцовыя жыхары захапілі павільён з півам

16
У Жабінцы мясцовыя жыхары захапілі павільён з півам

Супрацоўнікамі Жабінкаўскага РАУС затрыманыя двое мясцовых жыхароў за дробнае хуліганства.

У міліцыю патэлефанавала жанчына і паведаміла, што мужчына беспадстаўна абражаў яе і абліў півам. Высветлілася, што ў выходны дзень, калі продаж спіртных напояў быў забаронены, у адзін з гандлёвых павільёнаў горада зайшлі двое мужчын і папрасілі прадаць ім піва. Прадавачка патлумачыла, што не можа выканаць гэтую просьбу. У адказ хлопцы самастойна дасталі алкаголь з лядоўні і пачалі дэманстратыўна яго ўжываць, паведамляе brestcity.com.

Жанчына рабіла неаднаразовыя заўвагі, аднак зламыснікі не рэагавалі і пачалі яе абражаць. Пацярпелая патэлефанавала ўладальніцы павільёна і распавяла аб здарэнні.

Гаспадыня В., 1963 г.н., у самыя кароткія тэрміны прыехала і паспрабавала разабрацца ў сітуацыі, размаўляючы з парушальнікамі на вуліцы. Канфлікт ліквідаваць не ўдалося - на адрас В. пасыпаліся шматлікія абразы.

Пасля далейшай славеснай сваркі адзін з мужчын выліў на галаву жанчыны піва. Пацярпелая адразу набрала «102». На месца здарэння неадкладна выбылі супрацоўнікі міліцыі, якія затрымалі хуліганаў і даставілі іх у РАУС.

Праваахоўнікі ўстанавілі, што зламыснікі - жыхары Жабінкі, 1990 і 1991 г.н., раней неаднаразова прыцягваліся да адміністрацыйнай адказнасці. У момант учынення супрацьпраўных дзеянняў абодва знаходзіліся ў стане алкагольнага ап'янення. Суд Жабінкаўскага раёна прызнаў мужчын вінаватых. За дробнае хуліганства злачынцам прызначанае адміністрацыйнае пакаранне ў выглядзе арышту тэрмінам на пяць дзён (арт.17.1 КоАП Рэспублікі Беларусь).

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках